Дзіцячыя канікулы ў бібліятэцы

Пазнавальна і цікава прайшоў урок дабрыні “Хлеб усяму галава” ў Прошкаўскай бібліятэцы, якое правяла бібліятэкар
Снарковіч Вольга Уладзіміраўна. Гэта першае яе мерапрыемства, бо працуе не больш месяца. Дзеці даведаліся шмат карыснага пра хлеб, яго вырошчванне, апрацоўку і ўжыванне. У заканчэнні кожны з прысутных намаляваў малюнкі па тэме і прыняў ўдзел у майстар-класе - стваралі з падручных матэрыялаў каласкі.



У цеснай суполцы працуюць бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі Гаравая Г.Р. і загадчык Дома фальклора Жалткевіч А.В. , праводзячы розныя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых. Асаблівую ўвагу надаюць папулярызацыі народных святаў і абрадаў. Гульнявы карагод “Святкуем разам”, які арганізавалі для дзяцей у апошнія дні жніўня, прысвяцілі летнім народным і рэлігійным святам. Дзеці даведаліся пра жнівеньскія святы, гулялі ў гульні сваіх дзядоў і бацькоў, адгадвалі загадкі, перакладвалі словы з рускай мовы на беларускую. А ў канцы мерапрыемства ўсіх чакалі салодкія пачастункі.


23 жніўня ў Псуеўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна вясёлых забаў “Хоровод весёлых книжек для девчонок и мальчишек».
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з вясёлымі апавяданнямі дзіцячых пісьменнікаў. Было прапанавана зачытаць вершы і ўрыўкі з іх любімых кніжак, успомніць і расказаць назву любімай кнігі і аўтара. Яны з задавальненнем называлі імёны герояў, угадвалі казкі па казачных прадметах, адгадвалі загадкі , працягвалі прыказку, гулялі ў гульні “Сказочные объяснялки», “Четвёртый лишний”, “Подарочек”, “Уха”,”Найди лишнего”. Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый, зарад настрою і чытацкага задавальнення.



У квэст-гульні «Где живёт музыка?» паўдзельнічалі юныя чытачы Карабоўскай сельскай бібліятэцы-клубе 20 жніўня.
Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў краіну музыкі, дзе павіннны былі дапамагчы вызваліць музычныя ноткі з бяды. Для гэтага ім патрэбна было выканаць розныя заданні: адгадаць музычныя інструменты па іх гучанні; адгадаць мелодыю песні; вызначыць, якія рэчы на малюнку лішнія; скласці пазл і інш. Дзеці з задавальненнем стараліся адказваць на пытанні, якія для іх падрыхтавала кожная нотка. Квэст прайшоў у цудоўнай, дружалюбнай атмасферы.


Татарчук А.М., заг. АБМ Глыбоцкай ЦРБ
- 251

