У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы стартавала летняя праграма чытання!

У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы стартавала летняя праграма чытання “Книга, солнце, дружба - вот что детям нужно!" І гэта выдатная магчымасць прачытаць новую цікавую кнігу.
Для гэтага бібліятэкары аформілі кніжную выставу ай-стопер "Лета. Кніга. Пазітыў!” Выданні, прадстаўленыя на выставе, адрасаваныя дзяцям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Дадзеныя кнігі дапамогуць ім з карысцю запоўніць кожны дзень летніх канікул, адкрыць новае і невядомае і проста стварыць сабе добры настрой. Бібліятэкары запрасілі дзяцей акунуцца ў свет цікавай і займальнай дзіцячай кнігі, правесці лета не толькі весела, але і пазнавальна.



Бібліятэкары запрасілі юных чытачоў у займальнае літаратурнае падарожжа “Лета ў загадках і вершах”. Дзеці трапілі ў краіну конкурсаў, віктарын, загадкак, вершаў. Віктарыны “Чый кафтан?” і "Чароўныя словы і заклінанні", конкурсы “Казкі ў малюнках” і "Разгадайка", чытанне вершаў і маляванне летніх пейзажаў расцягнуліся амаль на тры гадзіны.
Літаратурны калейдаскоп “Вам дарункі, дзеткі, казкі Бая-дзедкі” быў прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Авяр’яна Дзеружынскага. Дзеці даведаліся пра цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, пазнаёміліся з выданнямі, якія маюцца ў бібліятэцы. Акрамя вершаў А.Дзеружынскі складаў загадкі, лічылкі, пацешкі, небыліцы, таму гэтыя творы стварылі вясёлы настрой у прысутных. З цікавасцю слухалі дзеці вершы з азбукі імён, а таксама вершы пра жывёл і птушак.У завяршэнне літаратурнага калейдаскопа была праведзена віктарына па творчасці паэта.



У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтай значнай даты супрацоўнікамі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Першапачаткова яны аформілі кніжную выставу-памяць "Памяць, памяць, за сабой пакліч!” Прадстаўленыя на ёй кнігі расказваюць пра вайну, суровую, горкую, бязлітасную, гераічную, запрашаюць чытача задумацца пра сучаснасць і мінулае, пра жыццё і смерць, пра мір і вайну.



У рамках “Тыдня патрыятызму” адбылася інтэлектуальная гульня "Вайсковы красворд". На разгадку красвордаў вайсковай тэматыкі дзецям было прапанавана вялікая колькасць пытанняў і ўсяго 30 хвілін на роздуме. Перамагло сяброўства і начытаннасць!



На літаратурна-патрыятычнай гадзіне “І дзеці таксама перамаглі ў той вайне…” дзеці даведаліся/успомнілі пра юных піянераў Валодзю Дубініна, Валю Коцік, Зіну Партнову, Лёню Голікава, Марата Казея, Віцю Карабкова, якія аддалі свае жыцці, абараняючы Радзіму ад ворагаў і былі ўдастоеныя самай высокай узнагароды — звання "Герой Савецкага Саюза". Гадзіна суправаджалася паказам прэзентацыі “Дзеці --героі Вялікай Айчыннай”, кліпам “Гавроши войны" і аглядам кніг з выставы “Памяць, памяць, за сабой пакліч!” Спадзяёмся, што ў памяці нашых чытачоў назаўжды застануцца імёны юных салдатаў, з біяграфіямі якіх яны пазнаёміліся на мерапрыемстве.


- 234

