Летнія навіны з Ломашаўскай сельскай бібліятэкі

Насычаным рознымі мерапрыемствамі быў чэрвень у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы. У пачатку месяца пачала дзейнічаць выстава работ мастака-афарміцеля Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алены Пазняк “БиблиоКотоДом”. Для рознай катэгорыі чытачоў былі аформлены: экспрэс-паліца “Моладзь – наша будучыня”, выстава-прысвячэнне “Творчество великого Пушкина на все времена” ( да 225-годдзя з дня нараджэння рускага пісьменніка), юбілейная паліца “Сусвет Васіля Быкава” (да 100-годдзя з дня нараджэння В.Быкава).
Для дзяцей бібліятэкар падрыхтавала прэзентацыю праграмы летняга чытання “Летняя фишка – читай с друзьями книжку”. Юныя наведвальнікі бібліятэкі пазнаёміліся з выставай-рэкамендацыяй, на якой прадстаўлены кнігі рознай тэматыкі і на любы густ, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў розных віктарынах і конкурсах.
15 чэрвеня праведзены відэа-экскурс “Путешествие в волшебный мир анимации”, падчас якога дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння мультфільмаў, з іх рознымі жанрамі, прынялі ўдзел у гульнях, конкурсах і віктарынах, паглядзелі савецкія мультфільмы, весела правёўшы свой вольны час.




19 чэрвеня адбылася сяброўская вандроўка “Если с другом вышел в путь”, прысвечаная Міжнароднаму дню сяброў. Шлях вандроўкі прылягаў да мясцовага возера, дзе разбілі лагер і правялі пазнавальна-забаўляльную праграму.
Бібліятэкар Спасібёнак М. В.
- 276

