Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 7

Тыдзень 108

Месяц 383

Усяго 259,899

 31.07.2023

 

Ліпень быў гарачым ад сонца і рознастайных мерапрыемстваў! Трэба было ўсё паспець -- на возеры пакупацца і ў бібліятэку збегаць!

“Сёння кнігі адпачываюць, а вас вітаюць часопісы” - пад такой назвай у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы на працягу ліпеня дзейнічала выстава прэс-драйв. Наведвальнікі падрабязна знаёміліся з часопісамі, іх зместам і рубрыкамі, адказвалі на пытанні шматлікіх віктарын, адгадвалі загадкі і рэбусы, разгадвалі крыжаванкі. Адным словам , была поўная "мазгакрутка"!

1IMG 03852IMG 0370

7IMG 20230728 120814

Да Дня незалежнасці Беларусі супрацоўнікі бібліятэкі правялі гістарычна-інфармацыйную гадзіну “Тры сімвалы дзяржаўнасці”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы. Расказала пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым. Падрабязна распавяла аб Гербе і  Сцягу  Беларусі, значэнні ўзораў і кветак на сімвалах дзяржаўнасці. Не абышлі ўвагай і Гімн, яго ролю ў жыцці любой краіны, гісторыю напісання гімна Рэспублікі Беларусь. Падрабязна абмеркавалі, у якіх выпадках гімн выконваецца. Віктарына “Сімвалы Беларусі” замацавала атрыманыя веды. Выстава-прагляд “Беларусь і беларусы. Гістарычная памяць” упрыгожыла і праілюстравала тэму гістарычна-інфармацыйнай гадзіны.

 

 

6IMG 0396

4IMG 0391Каб далучыць дзяцей да чытання работнікі бібліятэкі арганізавалі акцыю”Падарожжа кнігі”. У ёй прынялі ўдзел 23 чытачы. Кнігай-падарожніцай абралі "Канька-гарбунка" П.Яршова. Бібліятэкары афармілі “дарожны ліст”  кнігі, які ўручаўся кожнаму «чытачу-вандроўніку», які вырашыў прачытаць казачны твор. Прачытаўшы твор, чытач запісваў свае ўражанні ў “дарожны ліст” і разам з кнігай перадаваў наступнаму чытачу і г. д.

3IMG 0390

5IMG 29c933211f4bb3ca31d5b5b4fd7ac144 V 1

У канцы месяца было арганізавана  абмеркаванне "падарожжа кнігі" і ўражанняў, якія яна выклікала. Вельмі прыемна , што дзеці ў сваіх выказваннях жадалі героям казкі ўсяго самага добрага!!!

Заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі А.І.Каляга