Гадзіна вясёлых задум у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы
8 чэрвеня ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы займальна і пазнавальна прайшла гадзіна вясёлых задум «Шмат жартаў і задум для кемлівых дзяцей», у якой прынялі ўдзел дзеці са школьнага аздараўленчага лагера.
Для гасцей супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі шмат загадак, літаратурных і музычных віктарын, конкурсаў. А таксама пазнаёмілі іх з кніжнай выставай «Я за лета прачытаю гэта».
Дзетвара выдатна правяла час, з задавальненнем спаборнічала ў кемлівасці, спрыце, уменні і знаходлівасці.
Каляга А.І, заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі



- 252

