Свята дзяцінства ў бібліятэках і клубах працягваецца

Свята дзяцінства «Маленькие дети на большой планете», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, адбылося ў вёсцы Запруддзе.
Супрацоўнікі бібліятэкі і дома фальклору падрыхтавалі цікавую забаўляльную праграму з конкурсамі, віктарынамі і рухомымі гульнямі. Не забыліся і пра пачастункі!



На свята дзяцінства “Летнія канікулы – любімая пара” запрасілі дзяцей работнікі Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі і Цэнтра культуры. Пачалося мерапрыемства з агляда кніжнай выставы “Мы хотим, чтоб ваше лето было книгами согрето”, мэта якога - заахвоціць дзяцей да чытання і наведвання бібліятэкі.
Прадстаўленыя кнігі зацікавілі дзяцей, бо выдача іх склала 11 экз. На працягу мерапрыемства адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па дзіцячых творах. Самыя актыўныя ўдзельнікі за правільныя адказы атрымоўвалі салодкія прызы. Затым праводзілі розныя рухомыя гульні і танцы. Дзяцей сабралася не многа, але час правялі цікава і весела.



![]()
- 301

