Беларуская казка ─ розуму падказка

Дзяцінства цяжка ўявіць без казкі. Паэтыяныя і самабытныя беларускія казкі, асабліва калі бацькі чытаюць разам з дзецьмі, не толькі садзейнічаюць вывучэнню культуры свайго народа, але і становяцца мастком паразумення паміж двума рознымі сусветамі − дзіцячым і дарослым.
«Беларуская казка ─ розуму падказка».Такую назву атрымала кніжная выстава-рэклама, якую супрацоўнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі для сваіх чытачоў. На выставе прадстаўлены як беларускія народныя, так і аўтарскія казкі.
Паважаныя нашы сябры! Запрашаем вас наведаць Падсвільскую дзіцячую бібліятэку і прайсці Зорны шлях белых гарлачакаў, пабываць у краіне Шкодных звычак,здейсніць падарожжа на маленькай машынцы і як пані Чаротная збегаць у госці ў Палангу.



Каляга А.І., заг. бібліятэкі
- 566

