Забаўляльная праграма "Как хороши каникулы, когда мы дружим с книгой"

У бібліятэках ДУК "Глыбоцкая ЦБС" працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку летніх канікул.
Так, у Празароцкай сельскай бібліятэцы чытачы малодшага школьнага ўзросту віталі лета і канікулы ў рамках забаўляльнай праграмы «Как хороши каникулы, когда мы дружим с книгой!»

На мерапрыемстве неназойліва зроблены акцэнт на тое, каб сярод цікавых спраў і вольнага адпачынку дзеці звярталіся да кніг.
Адбылося знаёмства з артыкуламі часопіса “Юный спасатель” пра паводзіны дзяцей у паходзе, на пляжы, у лесе, пры навальніцы. Часопіс “Познай-ка” у летнім выпуску прапанаваў цікавыя старонкі гульняў і забаў.
Былі праведзены віктарыны “Пытанні на ўсе выпадкі жыцця”, “В гостях у сказки», гульнёвая праграма “Так. Не.”
Зацікаўлены дыялог ішоў падчас знаёмства з кнігамі серыі “Маленький профессор» пра летнія з’явы прыроды - навальніцу, вясёлку.
Колеры лета былі прадстаўлены вершамі рускіх паэтаў, беларускіх майстроў слова Я.Коласа, С.Грахоўскага, М.Чарняўскага, Н.Цвірко, пазнавальнымі кнігамі “Цвет в природе…».

Напрыканцы сустрэчы дзеці далучыліся да спеваў песенак пра лета і канікулы : “Песенка про лето.(Волшебники двора)”,”Доброе лето, теплое лето…”, “Идут каникулы”.
Бібліятэкар В.І.Бурэнь 15.06.2021
- 475

