Літаратурна-гульнёвыя мерапрыемствы "Дзень добры, лета!" ў бібліятэках ДУК "Глыбоцкая ЦБС"

У першыя чэрвеньскія дні для юных чытачоў у сельскіх бібліятэках ДУК “Глыбоцкая ЦБС” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку летніх канікул. Мерапрыемствы былі падрыхтаваны сумесна з супрацоўнікамі СДК.

У Псуеўскай бібліятэцы прайшла конкурсна – забаўляльная праграма "Хай квітнее зямля ад усмешак дзіцячых". Была аформлена кніжная выстава “Книжная эстафета солнечного лета".У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 1-7 класаў. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў казачных віктарынах, разгадванні загадак і забаўляльных гульнях.Завяршэнне свята прадоўжылася ў памяшканні бібліятэкі , дзе дзеці атрымалі ўзнагароды, фотаздымак на памяць, і безумоўна, салодкі стол.
У Дзеркаўшчынскай с/б праведзена гульнёвае асарці – “Адпачываем разам з кнігай”. Пад такой жа назвай на абанеменце аформілі кніжную выставу.Бібліятэкар зрабіла агляд цікавых і маляўнічых кніг,рэкамендуемых для летняга чытання, а потым усе весела бавілі час на свежым паветры.

А ў Чарневіцкай сельскай бібліятэцы лета пачалося з літаратурна – гульнявой праграмы ”Вось яно якое, дзяцінства залатое!”. Вядучыя ветліва сустрэлі гасцей, павіншавалі са святам і прапанавалі забаўляльную праграму, у якой было шмат цікавых віктарын, вясёлых конкурсаў, спартыўных гульняў -“Книжкин друг”, “Мозговая зарядка”,“Весёлый паровозик”, “Собери арбузы” і інш.
Вядучыя задавалі тон мерапрыемству: запрашалі дзяцей ў карагод, разам бегалі, скакалі.
Юныя чытачы Гатаўшчынскай сельскай бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у гадзіне вясёлых забаў “Сколько красок!Сколько света!Замечательное лето!”. На летняй пляцоўцы была аформлена кніжная выстава “Девчёнки и мальчишки растут от книжки к книжке» . Баба Яга забаўляла дзяцей рознымі гульнямі , літаратурнымі конкурсамі і спартыўнымі эстафетамі.Напрыканцы ўсе атрымалі салодкія падарункі.
Хутка, весела, з запалам прайшоў час, дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый, добры настрой і запрашэнне абавязкова наведваць бібліятэку ў час канікулаў!
04.06.2021 г.
- 471

