Лета з кнігай у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

11 жніўня ў Шунеўскай бібліятэцы было шматлюдна. А калі падрабязней, то бібліятэкары запрасілі юных чытачоў паўдзельнічаць ў квест-гульні “Лета з разынкамі”. Спачатку трэба было здагадацца, што ж такое разынкі, бо не кожны ведаў, што ў перакладзе на рускую мову – гэта “изюм”. “Изюминками” былі намаляваныя казачныя героі, якія хаваліся ў розных месцах бібліятэкі. Праз вершаваныя радкі было вызначана, якіх герояў трэба шукаць.
Калі гэтае заданне было с поспехам выканана, дзяцей чакала наступнае заданне. “Разынкі” (героі) былі знойдзены, трэба адшукаць “кекс” (кнігу), у якую размясціць герояў. Праз гэтае заданне ўдзельнікі ўспаміналі аўтараў твораў, знаёміліся з растаноўкай кніг у бібліятэцы, вучыліся знаходзіць творы ў зборніках. Атмасфера спаборніцтва і ўзаемавыручкі дапамаглі выканаць гэтае заданне.
Гульня захапіла дзяцей рознага ўзросту. Старэйшыя дапамагалі малодшым, у некаторых выпадках - наадварот, малодшыя падказвалі старэйшым.
Размясціўшы “разынкі” ў “кексах”, удзельнікі адправіліся ў чытальную залу, дзе прынялі ўдзел у віктарыне па казках А.С. Пушкіна, прадаўжалі выразы з басняў Крылова, удзельнічалі ў гульні “Бюро знаходак”.
Салодкія прызы былі ўзнагародай за ўдзел і старанне.
.
12 жніўня 2020г.
заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч
- 468

