Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

    Лета з бібліятэкай працягваецца ў Шунеўскай бібліятэцы. Бібліятэкары запрасілі дзяцей са школьнага летняга лагера на спартыўнае свята “Вясёлыя старты”. Правесці яго рашылі на стадыёне.

  DSCF2806  Дзве каманды – “Маланка” і “Гепарды” (такія назвы прыдумалі самі дзеці) спаборнічалі ў спрыце, хуткасці, лоўкасці і знаходлівасці.

    Лета – пара экстрыму. Можна паехаць адпачываць у экзатычную краіну і сустрэцца там з нечаканасцямі, можна ў лесе натрапіць на непралазнае балота або сустрэць змяю, а можна проста парыбачыць, збіраць вітаміны і дэгусціраваць карысныя напоі.DSCF2816

     Каб быць гатовымі да розных нечаканасцей, дзеці вучыліся іх пераадольваць. Спачатку спаборнічалі ў “скачках кенгуру” , затым збіралі “вітаміны” – пластыкавыя шарыкі рознага колеру. Каб абараніцца ад спёкі –  з завязанымі вачыма дэгуставалі напоі: малако, колу, сок, ваду, мінералку.DSCF2824У паузе паміж стартамі – адгадвалі загадкі пра розныя віды спорту. Затым адправіліся на рыбалку. Лыжкай трэба было з вядра з вадой злавіць як мага больш “рыбы” . Лоўка справіліся каманды і з пераадоленнем “балота”. Трэба было перайсці яго, толькі наступаючы на бяспечныя месцы. Апошнім выпрабаваннем была сустрэча са “змяёй”.DSCF2841 Адна каманда атрымлівала паясы і круціла імі як змеямі, а другая каманда іх таптала. Затым ролі мяняліся.DSCF2842

      Больш спрытнымі аказаліся дзеці з каманды “Маланка”. Яны атрымалі “залатыя медалі”, а каманда “Гепарды” – сярэбраныя.

     DSCF2850 Ладзячы такія мерапрыемствы, прыйшлі да высновы, што калі дзецям цікава, калі тое, што ім прапаноўваем, можа іх чамусьці навучыць, зацікавіць, то і вольны час будзе праведзены з карысцю і запамінальна.

24 чэрвеня       Заг. бібліятэкі Нікіфаровіч І.Ф.