Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 7

Тыдзень 108

Месяц 383

Усяго 259,899

25f2eaaaa8b961c07f26c899ca2643d5

 

        6 чэрвеня Шунеўская бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на свята дзяцінства “На бібліятэчным панадворку”. Бібліятэкары павіншавалі дзяцей з пачаткам канікул, пажадалі правесці летні адпачынак з карысцю: не толькі купацца, загараць, сустракацца з сябрамі, але і не забываць бібліятэку і чытаць шмат цікавых і карысных кніг.

Супрацоўнікі бібліятэкі ў ролях Мар’і Ванны і Вовачкі  напомнілі дзецям праз кароткія сцэнкі некаторыя гумарыстычныя выпадкі са школьнага жыцця.

      DSCF2782 Затым дзеці атрымалі білеты на два летнія цягнікі “Тук-тук” і “Чух-чух” і адправіліся  ў падарожжа па станцыях бібліятэчнага  панадворку.DSCF2787

       Першай была станцыя “Бяспечныя канікулы”. Пасажырам цягнікоў трэба было адказаць на пытанні аб правілах паводзін пры пажары, успомніць правілы дарожнага руху, пагуляць у гульню “Дазваляецца-забараняецца”. За кожны правільны адказ “цягнікі” атрымлівалі ў сваю капілку салодкі бонус.

      Наступная станцыя мела назву “Казачная”. Дзеці спаборнічалі ў веданні казак, а затым удзельнічалі ў гонках на мятле, якую забылася на станцыі Баба Яга.DSCF2788

      Наступным быў прыпынак “Бюро знаходак”. Пасажырам цягнікоў трэба было дапамагчы вызначыць, хто згубіў тую альбо іншую казачную рэч. Усе добра справіліся з задачай і салодкія бонусы зноў адправіліся ў капілкі “цягнікоў”.

      На “Паштовай” станцыі было шмат неадпраўленых пісем, бо быў указаны толькі адрас, а каму ўручыць пасланне – невядома. Юныя пасажыры падпісалі канверты і пісьмы адправіліся да адрасатаў.DSCF2799

      На “Дэтэктыўнай” станцыі дзяцей чакала няпростае заданне. Воўк разагнаў сямёра казлянят. Яны перапужаліся і пахаваліся на прылягаючай тэрыторыі. Пасажырам паравозікаў трэба было адшукаць усіх казлянят.

DSCF2795 На станцыі “Бібліятэчная” бібліятэкары  зрабілі рэкамендацыйны агляд кніг для летняга чытання. Дзеці паабяцалі больш чытаць  і  наведваць бібліятэку. Падлічыўшы салодкія бонусы, аказалася, што “паравозікі” атрымалі па роўнай колькасці цукерак, перамагла дружба.

  1. 06. 2019. Заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч