Лета з кнігай у Мацюкоўскай сельскай бібліятэцы

На працягу ліпеня ў Мацюкоўскай сельскай бібліятэцы праходзіла бібліятэчная акцыя “Канікулы ў бібліятэцы”. Юным чытачам быў прапанаваны шэраг мерапрыемстваў, у якіх яны з задавальненнем прымалі ўдзел. Падчас экскурсіі на прыроду “Я на солнышке лежу” пазнаёміліся з раслінамі мясцовых лугоў, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных самой цёплай пары года.
Весела прайшла конкурсна-гульнёвая праграма “Да здароўя наўздагонкі”. Літаратурна-інтэлектуальная гульня “Лета ля кніжнай паліцы” дала магчымасць паказаць свае веды на лепшае веданне дзіцячай літаратуры. Жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаных Году малой радзімы, на лепшае сачыненне “Як я праводжу летнія канікулы”, конкурсе падзелак і конкурсе вершаў.







Завяршылася бібліятэчная акцыя пасядзелкамі “Лета, кніга, я - сябры”. Для юных чытачоў бібліятэкар падрыхтавала салодкі стол. Падчас мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў, сярод якіх самымі актыўнымі былі Грыдзюшка Саша, Юковіч Віка, Бука Крысціна, Ждановіч Сяргей, Сіняўскі Міша.



Бібліятэкар падзякавала дзецям за тое, што знаходзяць час зайсці ў бібліятэку. Усе разам прыйшлі да высновы, што і надалей трэба працягваць такія сустрэчы ў бібліятэцы.
02.08.2018 г. Бібліятэкар Хрол Наталля
- 1930

