Банк весёлых идей “Читаем, играем и всё на свете знаем” в Черневичской сельской библиотеке

На пачатку чэрвеня Чарневіцкую сельскую бібліятэку наведалі школьнікі, якія праводзяць свой летні адпачынак у лагеры дзённага прабывання “Пралеска” на базе сярэдняй школы. Дзеці не толькі весела, але і з карысцю правялі свой вольны час. Для іх было прапанавана мерапрыемства – Банк вясёлых задум “Читаем, играем и всё на свете знаем”.
Падчас яго дзеці ўдзельнічалі ў літаратурных віктарынах і конкурсах, пазнавальных і інтэлектуальных гульнях, знаёміліся з цікавымі кнігамі і новымі часопісамі. Некаторыя маленькія чытачы, выбраўшы любімыя кніжкі, зручна ўладкоўваліся за столікам у Кутку дзіцячага чытання, каб пачытаць.
Час сустрэчы прайшоў хутка, дзеці з добрым настроем і кнігамі пакідалі бібліятэку.


- 1595

