Прэзентацыя зборніка "Ад шчырага сэрца: падарунак любай маме"

28 сакавіка ў Шунеўскай бібліятэцы для вучняў 4 – 6 класаў адбылася прэзентацыя кнігі “Ад шчырага сэрца: падарунак любай маме ”.


Пачалося мерапрыемства цёплымі словамі, прысвечанымі любым матулям. Загадчыца бібліятэкі Цяліца Валянціна ўзгадала кнігі пра маці, якія ёсць у фондзе бібліятэкі і карыстаюцца вялікім попытам у карыстальнікаў.
Бібліятэкар Аксяновіч Таццяна пазнаёміла юных чытачоў з новай кнігай “Ад шчырага сэрца: падарунак для мамы”, якую атрымала бібліятэка напрыканцы мінулага года. У зборніку расказваецца пра маці знакамітых айчынных пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў, рэжысёраў, а таксама сусветна вядомых прадстаўнікоў розных творчых прафесій. Адзін з раздзелаў складаюць вершы і апавяданні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку ў свеце.
Вершы з гэтай кнігі гучалі як ў выкананні бібліятэкараў, так і вучаніц 6 класа Сапуновай Сашы, Міхалевіч Лізы. Зачытваліся ўрыўкі з твораў У.Ліпскага, Я.Купалы, Я.Коласа і іншых пісьменнікаў. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з рэпрадукцыямі карцін славутых жывапісцаў розных краін і эпох,на якіх захаваны воблік жанчыны-маці.
Аксяновіч Таццяна, бібліятэкар Шунеўскай сельскай бібліятэкі, 2017 г.
- 1471

