"Свята сяброў кнігі" у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

“Свята сяброў кнігі” прайшло ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы 23 сакавіка. Пачалося свята з прывітальных слоў бібліятэкара Аксяновіч Таццяны. Каралева кніга, ролю якой выконвала Аксяновіч Віка, запрасіла ўсіх сяброў на свае імяніны.

Як да нас прыйшла кніга і хто такі Францыск Скарына расказаў дзецям Дзед Усявед. Прыйшлі на свята Вася Вясёлкін ( Кароль Кірыл) і Весялінка (Цяліца Крысціна), якія спявалі прыпеўкі пра кнігу, загадвалі загадкі. Вася Вясёлкін з Дзедам Усяведам пазнаёмілі дзяцей з часопісам “Вясёлка”.

Завітала ў госці і Вясёлка, але была яна вельмі сумная. Злы вецер разарваў усе яе колеры, таму яна і звярнулася да дзяцей за дапамогай. Каб вярнуць ёй усе колеры, дзеці павінны былі сабраць пазлы, спяваць песні,правільна скласці часткі вядомых прыказак і прымавак. З усімі задачамі дзеці справіліся на выдатна. І Вясёлка зноў вярнула свае колеры.
На пачатку года ў бібліятэцы праходзіў конкурс на лепшага чытача твораў Я.Купалы і Я. Коласа, а на свяце кнігі былі падведзены яго вынікі. Першае месца было прысуджана Аксяновіч Вікторыі, другое – Качан Дар’і, а пяць лепшых чытальнікаў атрымалі медалі ад Дзеда Усяведа.
- 1579

