"Натхненне" натхняе да творчасці юных жыхароў Псуі!

Здаўна жанчыны займаліся рукадзеллем - упрыгожвалі рукамі сваё жыллё, шылі і вязалі для сябе і сваёй сям’і. Рукадзеллем займаліся не толькі жанчыны-сялянкі, але і арыстакраткі. Вышыўка, вязанне і іншыя віды творчасці былі прыкметай прыстойнага выхавання дзяўчат.
І калі вы лічыце, што рукадзельнічаюць у асноўным бабулі, то моцна памыляецеся. Сёння стаў модным выраз “Hand made” (хэнд мэйд), што даслоўна ў перакладзе на рускую мову азначае “рабі рукамі”. Рукадзелле - гэта не толькі шкарпэткі і шарфы, гэта і лепка, маляванне, валянне, дэкупаж, квілінг, бісерапляценне і яшчэ вялікая колькасць розных варыянтаў для самавыражэння.
Згадзіцеся, што можа быць лепш за падарунак блізкаму чалавеку, чым нешта зробленае сваімі рукамі з натхненнем, крэатыўнае і самабытнае. А калі яшчэ тварыць і разам - то гэта заўсёды цікава і весела. Менавіта такой мэты і прытрымлівалася бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі Паўлоўская Галіна Міхайлаўна, калі ў 2016 годзе стварыла пры бібліятэцы аматарскае аб'яднанне “Натхненне”.


Галіна Міхайлаўна - вельмі творчы чалавек. Працуючы ў бібліятэцы з 2010 года, крэатыўна і з фантазіяй падыходзіць да афармлення кніжных выстаў і бібліятэчнай прасторы. І таму вырашыла падзяліцца сваімі ведамі і вопытам з юнымі чытачамі, даць магчымасць дзецям праявіць свае творчыя здольнасці.


Заняткі праходзяць штомесячна. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі аб'яднання з’яўляюцца Ашуркевіч Вольга, Цырук Паліна, Жалукевіч Валерыя, Караткова Юля, Пілімон Марына, Кандрацёнак Ганна, Кухта Карына, Губская Саша,Раманенка Маргарыта. Цікава, што інтарэс да творчасці праяўляюць і хлопчыкі. Губскі Ягор стараецца не прапускаць заняткаў і ні ў чым не ўступае дзяўчынкам.

Пасяджэнні аматарскага аб'яднання праходзяць у форме майстар-класаў, на якіх дзеці прывучаюцца да творчай працы і развіваюць сваю фантазію.Лепяць з салёнага цеста, плятуць з бісеру, робяць тапіарыі, шыюць цацкі, займаюцца квілінгам і г.д.Сябры аматарскага аб'яднання - актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў, якія рыхтуе бібліятэкар.Сумесна рыхтуюць пазнавальна-забаўляльныя праграмы да Новага году, 8 сакавіка, Дня святога Валянціна, Дня Маці.
Пастаянна арганізоўваюцца выставы работ членаў аб'яднання. У кожнага ўдзельніка свой стыль, сваё бачанне, што стварае непаўторнасць,здавалася б, аднолькавых вырабаў.

Дэвізам аматарскага аб'яднання абраны словы вядомага рускага пісьменніка Ф.Дастаеўскага “Прыгажосць уратуе свет”. І хочацца спадзявацца, што “Натхненне” пад кіраўніцтвам Паўлоўскай Г. М. дапаможа яе выхаванцам развіць талент, навучыць бачыць прыгожае ў жыцці і творча ўваходзіць у свет, у якім яны жывуць.

Фантазии полёт и рук творенье
С восторгом я держу в своих руках...
Не знает, к счастью, красота старенья,
Любовь к прекрасному живёт в веках.
Умелец может сделать из железки,
Из камня, дерева – шедевры красоты.
Из разноцветья бисера и лески,
Как в сказке, чудеса творишь и ты.
Я прикасаюсь к броши осторожно,
Она чарует и ласкает взор.
Представить трудно, как это возможно
Создать невиданной красы узор.
Как результат терпенья и уменья –
Изящество, и цвета чистота,
И совершенство формы... Нет сомненья,
Наш мир спасут талант и красота!
Бібліятэкар Псуеўскай сельскай бібліятэкі Паўлоўская Галіна Міхайлаўна, 2017 г.
- 1527

