Тэатр кнігі ў Івесі
20 снежня жыхароў вёскі Івесь запрасілі ў тэатр — тэатр кнігі.
Бібліятэкар Таццяна Місевіч сумесна з дарослымі і дзецьмі, чытачамі мясцовай бібліятэкі, прапанавалі сваім аднавяскоўцам спектакль “Благаўскія салаўі”, пастаўлены па аднайменнай аповесці Рыгора Лазуркіна.





Такая форма працы вельмі цікавая для папулярызацыі літаратуры, развіцця творчых здольнасцей людзей. Так, яна патрабуе часу для выбару тэмы, падбору літаратуры, пастаноўцы п'есы. Аднак, вынікі працы цудоўныя! Вяскоўцы ўдзячны сваім артыстам за тыя хвіліны радасці, якія дорыць сустрэча з тэатрам кнігі!
Згубіўшаяся ў глыбіні лясоў у самым цэнтры Еўропы, жыхары маленькай вёсачкі Івесь ствараюць для сябе культурную прастору, зберагаюць даўнія вясковы традыцыі тэтралізаванага дзейства, закладзеныя яшчэ сто год назад Ігнатам Буйніцкім.
- 1344

