Бенефіс "Мая планета чытання" у Празароцкай сельскай бібліятэцы

Цікава прайшоў у Празароцкай сельскай бібліятэцы і бенефіс чытача “Мая планета чытання” Галоўнай гераіняй мерапрыемства стала вучаніца 6 класа Аўласёнак Даша. Бібліятэку дзяўчынка пачала наведваць яшчэ ў дашкольным узросце. З таго часу для яе кнігі сталі лепшымі сябрамі і спадарожнікамі.Кола яе чытання разнастайнае. Гэта і прыгода, і фантастыка, і гістарычная літаратура, і кнігі пра сучаснікаў, пра родны край, пра школу і шмат іншага. Даша расказала пра кнігі, якія яна прачытала ў розны час, потым правяла літаратурную віктарыну па кнігах, якія змяшчаліся на выставе “Знайка запрашае ў падарожжа”, што асабліва зацікавіла прысутных.
Далей жадаючыя расказвалі пра свае любімыя кнігі і часопісы. У заключэнне мерапрыемства дзеці атрымалі прыгожыя закладкі “Кніжны бум” і памяткі “Правила обращения с книгой”.
- 1756

