Акцыя “Бібліятэка дорыць усмешкі”

01.04.16
Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі для чытачоў акцыю “Бібліятэка дорыць усмешкі”.
Бібліятэкары падабралі кнігі гумарыстычнага зместу, загарнулі іх у прыгожыя пасылкі з вясёлым смайлікам і прапанавалі чытачам выбіраць кнігу наўгад.
Акцыя прыцягнула ўвагу чытачоў, недахопу ва ўдзельніках не было.
Да яе з задавальненнем далучыліся і дарослыя, і маленькія чытачы.
Таксама кожны карыстальнік бібліятэкі, які сёння яе наведаў, атрымаў на памяць закладку з кароценькімі гумарыстычнымі гісторыямі.



- 988

