Майскія мерапрыемствы Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі

З мэтай захавання гістарычнай памяці і 80-годдзя з дня Перамогі ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава- прагляд “Девятый день ликующего мая”.
"Кнігі, прадстаўленыя на выставе, расказваюць пра гераізм савецкага народа і пра подзвігі воінаў, здзейсненыя ў імя Радзімы. Прачытаўшы старонкі гэтых кніг, вы адчуеце дыханне Вялікай Айчыннай вайны. Радок за радком вас будуць суправаджаць салдаты і матросы, партызаны і падпольшчыкі, працаўнікі тылу, паэты, пісьменнікі і журналісты, якія пакінулі нам у спадчыну – праўду пра вайну. Чытанне кніг вядомых аўтараў дапаможа ўбачыць знутры падзеі Вялікай Айчыннай вайны і зразумець цану Перамогі", — так распавядаюць бібліятэкары маленькім наведвальнікам бібліятэкі пра жахлівае і гераічнае мінулае нашай краіны.
Для кожнага чалавека самае галоўнае ў жыцці — сям'я. Сям'я — гэта блізкія і родныя людзі, якім мы жадаем дабра і шчасця, каго любім, з каго бярэм прыклад, пра каго клапоцімся. Менавіта ў сям'і вучымся любові, павазе, адказнасці.
Напярэдадні Сусветнага дня сям'і супрацоўнікі бібліятэкі аформілі фотавыставу "Шчаслівая сямейка ў аб'ектыве". На ёй прадстаўлены фатаграфіі, на якіх адлюстраваны сучасныя сем'і на свяце, на адпачынку, на прыродзе, у хатняй абстаноўцы. А таксама мастацкія творы пра сям'ю: казкі, аповесці, апавяданні класікаў рускай і замежнай літаратуры, сучасных аўтараў.


Афіцыйнымі сімваламі Беларусі з'яўляюцца дзяржаўныя герб, сцяг і гімн. Аднак, у нашай дзяржаве існуюць і неафіцыйныя сімвалы, дзякуючы якім яе ведаюць і паважаюць далёка за межамі. Гэта — васількі, цудоўныя сінія кветкі-вочкі нашай любай краіны. Менавіта ім была прысвечана творчая гадзіна “І тчэ, забыўшыся рука, цвяток Радзімы — васілька…”
Бібліятэкары расказалі дзецям, чаму васілёк з'яўляецца сімвалам Беларусі, пазнаёмілі іх з легендай “Чаму васілек васільком завецца?” Выхаванцы садка з радасцю адгадвалі загадкі пра кветкі і слухалі вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь. Актыўна прайшла гульня “Перакладчык”.
Мерапрыемства закончылася творчым заняткам — разам малявалі васількі і стваралі аплікацыю. Гадзіна творчасці прайшла ў вясёлай сяброўскай атмасферы.
22 мая з маленькімі выхаванцамі дзіцячага садка бібліятэкар правяла гадзіну гучнага чытання і абмеркавання “Казкі пра дурнога мышаня” Самуіла Маршака.
Дзеткі з вялікай цікавасцю праслухалі казку, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны. А пасля абмеркавання прачытанага зрабілі выснову, што капрызы і непаслушэнства прыводзяць да бяды! Закончылася мерапрыемства вясёлай гульнёй “Кот і мышы”, дзе кожны змог паўдзельнічаць у захапляльных прыгодах! Мерапрыемства прайшло насычана, займальна і вельмі спадабалася дзецям.

Кожны чалавек мае схільнасць да шкодных звычак. Некаторыя з іх здаюцца бяскрыўднымі, а іншыя ствараюць сур'ёзныя праблемы. Анак, усе шкодныя звычкі аказваюць негатыўны ўплыў на арганізм чалавека і яго паводзіны.
Супрацоўнікі бібліятэкі да Сусветнага дня без тытуня падрыхтавалі і правялі гадзіну развагі “Шкодныя звычкі. Змагаемся або здаемся?”
Бібліятэкары ў даступнай форме распавялі школьнікам пра паняцце "звычка", якія звычкі лічацца карыснымі, а якія перашкаджаюць быць здаровымі, на што ўплываюць звычкі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі выказалі свой пункт гледжання і адказалі на пытанне “Чаму я супраць шкодных звычак?”
Гутарка прайшла прадуктыўна, прысутныя зрабілі вывад: трэба ўмацоўваць сваё здароўе, развіваць сілу і цягавітасць, займацца спортам і творчасцю.
Каляга А.І., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 286

