Жанчынам дарылі вясну ў Чарневічах

“Женщинам дарим весну” – так называўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі работнікі
Чарневіцкага Дома культуры і бібліятэкі для сваіх самых прыгожых у свеце жанчын!
Канцэрт пачаўся віншаваннем Інесы Іванаўны Міхайлоўскай, старшыні Празароцкага сельвыканкама усіх жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, ствараюць атмасферу шчасця ў сем'ях, адказана ставяцца да сваёй працы, знаходзяць шляхі для паляпшэння ўласнага дабрабыту і мясцовай гаспадаркі.
Вядучыя Ніна Пратасевіч і Міхаіл Мартыновіч эмацыянальна, весела і шчыра распавядалі пра жаночы лёс на сцэне і віншавалі ўсіх жанчын са святам.
На канцэрце гучалі песні ў выкананні сямейнага дуэта Мартыновіч Міхаіла і Алены, вакальных жаночага і мужчынскага калектываў. Салісты Карына Дударонак, Уладзімір Бахір і Алена Шуман краналі сэрцы прысутных сваім вакальным майстэрствам.
Вясёлыя сцэнкі і гумарэскі самадзейных артыстаў Аляксандра Казака, Андрэя Ганебнага і Валянціны Арэхавай стваралі вясёлы настрой у гледачоў.



- 350

