Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 Studyja

 

Удзельнікі аздараўленчай групы “Эдэльвейс” і члены студыі паэтычнай творчасці Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі “Сустрэчы для душы” падрыхтавалі святочны міні-канцэрт “Этот праздник называется весна”.

Канцэрт адбыўся ў зале Глыбоцкага фізкультурна-аздараўленчага комплекса. На яго былі запрошаны супрацоўнікі комплекса, інструктары па плаванню і тэхнічны персанал. Для гасцінных гаспадароў гучалі песні і вершы, прысвечаныя каханню, вясне, жыццю...

Ад імя супрацоўнікаў фізкультурнага комплекса выступіў Сіўко Мікалай Леанідавіч, які павіншаваў усіх жанчын, якія прысутнічалі на сустрэчы, а ўдзельнікам канцэрта падарыў салодкія пачастункі. На мерапрыемстве  панаваў радасны святочны настрой!

Glybokae FOK image 9Glybokae FOK image 7Glybokae FOK image 13Glybokae FOK image 10

 

 

 

 

 

 

 

 

Святочная праграма ”Милые! Родные! Неповторимые“ адбылася напярэдадні жаночага свята ў актавай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Свята праводзілася наведвальнікамі Глыбоцкага ТЦСАН і супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Вядучымі святочнай праграмы былі Марыя Азаронак і Алеся Ціхановіч, супрацоўнікі Глыбоцкага ТЦСАН. На мерапрыемстве гучалі песні ў выкананні Анастасіі Стралкоўскай, Юліі Кузьміч, Таццяны Даніловіч, Вольгі Буртыль, прысвечаныя матулям, каханню, вясне. Гумарыстычныя сцэнкі, аптымістычныя гараскопы і актыўныя гульні стваралі вясёлы настрой гасцям бібліятэкі. 

Бібліятэкары са свайго боку падрыхтавалі літаратурную прэзентацыю ”Стихов прекрасных женщины достойны“ з відэавершамі вядомых паэтаў -- Р. Раждзественскага, А. Дзяменцьева,  Э. Асадава. Кіраўнік студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” прачытала прысутным казку-прытчу пра нябеснага анёла, імя якому -- МАМА!

Свята атрымалася светлым і лірычным, вясёлым і і шчырым, за што вялікі дзякуй супрацоўнікам ТЦСАН і бібліятэкі!

Glyboka TCSON 1Glyboka TCSON 2Glyboka TCSON 3Glyboka TCSON 5Glyboka TCSON 6Glyboka TCSON 8