Студыя "Сустрэчы для душы" ў студзені 2025 года

Для студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”, якая працуе пры Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, студзень быў вельмі насычаным на падзеі.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Ад усёй душы” супрацоўнікі Дзяржархіва г. Глыбокае запрасілі студыю паэтычнай творчасці на калядныя сустрэчы “Для згоды людской мы збіраем сяброў” разам з ветэранамі працы, былымі работнікамі архіва.


Кіраўнік студыі паэтычнай творчасці Жанна Юркевіч была сувядучай пасядзелак. Разам з вядучай, Алінай Чаславаўнай, кіраўніком прафсаюза і гасцямі адбылося сумеснае запальванне Каляднай свечкі і абмен віншаваннямі. Вядучыя распавялі пра гісторыю свята, падзяліліся навагодняй інфармацыяй, нагадалі калядныя традыцыі беларусаў. А потым спявалі зімовыя песні, весела і гаманліва ўдзельнічалі у віктарынах, узгадвалі сямейныя калядныя святкаванні. Завяршылася мерапрыемства абменам падарункамі і чаяваннем.


Удзельнікі студыі паэтычнай творчасці Глыбоцкай ЦРБ былі гасцямі святочнага вечара ”С Новым годом и Рождеством“, які праводзіўся ў Глыбоцкім раённым доме культуры напярэдадні Старога Новага года.
Арганізатарам святочнага вечара выступіла Тамара Калантай, кіраўнік народнага хора ветэранаў ”Маналіт“. Удзельнікі нашай студыі падрыхтавалі навагоднюю канцэртную праграму, з уласнымі вершамі выступіла Таццяна Ломыш. Неспадзяваным момантам сталі госці – Дзед Мароз са Снягуркай, якія прыйшлі павіншаваць прысутных і прынеслі падарункі і песні, вадзілі хараводы. Прыемна, што ў ролі казачных персанажаў выступіла моладзь, супрацоўнікі раённай арганізацыі БРСМ. На вечары панавала атмасфера чароўнага навагодняга свята!



Студыя паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” арганізавала і правяла для наведвальнікаў дзённага прыбывання ТЦСН і інвалідаў сацыяльнага цэнтра “Крыніца” святочную сустрэчу ”Волшебная мелодия Рождества”. Для гасцей цэнтра гучалі вершы і песні, прысвечаныя светламу Ражджаству Хрыстову. Алена Нагановіч прачытала байку пра хітрую лісу і атрымала гарачыя апладысменты прысутных. Ад усёй душы госці вечарыны павіншавалі супрацоўніцу цэнтра Марыну Шчарбіцкую з днём нараджэння і падарылі ёй музычны нумар. У канцы мерапрыемства па добрай традыцыі госці і гаспадары сустрэчы абмяняліся памятнымі сувенірамі.





У актавай зале Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася гадзіна паэзіі ”Под звон хрустальных колоколов“. Наведвальнікамі мерапрыемства былі жанчыны, якія маюць парушэнні зроку. З улікам гэтага супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі тэматычную прэзентацыю і агляд аўдыядыскаў “Слухаем кнігу”. Загадчыца Глыбоцкага аддзялення Белтіз Алена Кірылава пазнаёміла прысутных з планамі работы на 2025 год і прапанавала цеснае супрацоўніцтва з Глыбоцкай раённай бібліятэкай, дзеля арганізацыі дасугу.



Музычны вечар ”Я по свету немало хаживал“, прысвечаны творчасці вядомага кампазітара І. Дунаеўскага адбыўся ў студыі паэтычнай творчасці напрыканцы студзеня. Кіраўнік студыі Жанна Юркевіч падрыхтавала прэзентацыю жыцця і творчасці кампазітара. Удзельніца студыі Людміла Бухарава эмацыянальна чытала вершы, прысвечаныя І.Дунаеўскаму, а потым акампаніравала выкананню вядомых песенных твораў: “Как мого девушек хороших”, ”Жил отважный капитан“, ”Широка страна моя родная” і інш. Мемуарная літаратура пра вядомых савецкіх кампазітараў была прадстаўлена на кніжнай выставе “Вядомыя асобы савецкага часу”.
Кіраўнік студыі паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы” Жанна Юркевіч
- 352

