Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 

 Veska 2 

THzQegTQgWQЦёплымі і па сямейнаму ўтульнымі былі вясковыя пасядзелкі “Мы за чаем посидим, о том о сём поговорим…” у  вёсцы Кульгаі Ломашаўскага сельсавета.

Невялікая вёсачка, размешчная ў далечыні ад буйных дарог, дае прытулак пятнаццаці пастаянна пражываючым жыхарам. А ўвесну яна ажывае больш – прыязжаюць дачнікі. Увесь цёплы перыяд года гараджане сумленна працуюць на сваіх падворках, любуюцца мясцовымі краявідамі ды яднаюцца з матухнай прыродай. А калі надыходзіць позняя восень і гаспадарка спарадкавана, збіраюцца разам у адной хаце, як здаўна было заведзена. Дзеляцца ўраджайнымі поспехамі,  гутараць аб бягучых справах і планах на будучыню, культурна адпачываюць ля самавара.

Так адбылося і сёлета. Ды была і нагода – да іх завіталі прадстаўнікі мясцовай улады і сельгаспрадпрыемства "Ломашы-Агра". 

Спачатку бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі Спасібёнак М.В. расказала прысутным гісторыю Кульгаёў. А потым пачалася размова аб вяскоўцах. Адны з іх усё жыццё былі пастаяннымі  жыхарамі, шчырымі працаўнікамі на роднай зямлі – Гаўрыльчык Лілія Іванаўны, ветфельчар гаспадаркі, Марозава Людміла Уладзіміраўна, бібліятэкар Кульгаянскай бібліятэкі. 

Вярнуліся на радзіму на сталае жыццё Багдановіч Іван Васільевіч з жонкай Нінай Аляксандраўнай, Гаўрыльчык Мікалай Дзьмітрыевіч, Скрабатун Вячаслаў Сцяпанавіч.

Другой малой радзімай стала вёска Кульгаі для сям’і Маісеенкаў - Уладзіміра Пятровіча і Кацярыны Адамаўны. Пасля Чарнобыльскай трагедыі ў 1986 годзе ім прыйшлося пакінуць родную вёску ў Хойніцкім раёне і шукаць новае месца жыхарства.

Узгадалі тых, хто прыязджае на летні час у родныя бацькоўскія сядзібы – Васілевіч В.М., Юрлова В.М., Чыжэўскі А.Ф., Русінская В.Я., Ледаховіч А,С., Урбан Л.С. Яфрэменка І.М., Каўтункова В.М., Гаўрыльчык П.Ф., Свірко В.Ф., Лінкевіч Н.П., Пілепёнак В.Ф., Скрабатун В.Ф. Мірончыка В.А. З іх прыездам ажывае вёска ў летні перыд.

5wVXFTwIR oСтаршыня Ломашаўскага сельсавета Цярэшка В.Ф. і старшыня прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі “Ломашы-Агра” Спасібёнак Н.М. выказалі добрыя словы павагі і ўдзячнасці прысутным за іх добрасумленную працу і адданасць роднай вёсцы.  

Атрымалі падарункі і памятныя сувеніры ад гасцей  Багдановіч Іван Васільевіч і Ніна Аляксандраўна, Ганебная Валанціна Пятроўна, Гаўрыльчык Лілія Іванаўна, Гаўрыльчык Мікалай Дзмітрыевіч, Майсеенка Уладзімір Пятровіч і Кацярына Адамаўна, Марозава Людміла Уладзіміраўна, Мількевіч Валерый Венідзіктавіч, Піліпёнак Вольга Фёдараўна, Скрабатун Валянціна Францаўна, Скрабатун Вячаслаў Сцяпанавіч, Страхоўская Валянціна Пятроўна, Шыпіла Іосіф Станіслававіч, Яфрэменка Ірына Мікалаеўна.

Гасцям было прыемна пачуць словы ўдзячнасці ад прысутных на вечарыне. Шчыра дзякавала арганізатарам Валянціна Пятроўна Ганебная, якая была ўраджана сямейнай атмасферай, сяброўствам і дабрынёй, што панавалі на бяседе, увагай да кожнага, нават не мясцовага жыхара.   

 zGp3dLxPgek

7xSgT00BqvUAX9E4hFk07QGX3pTEAdAkYLIq LuiiKmgq cO3buYp ASNSpdBYkwgQ

 QStULVTmj74

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На працягу мерапрыемства ішла шчырая, добрая гаворка аб мінулым і сучасным жыцці вёскі, аб лёсах жыхроў, аб набалелым і актуальным, аб поспехах і здзяйсненнях, марах і планах на будучыню, аб жыцці як яно ёсць на самой справе. Гучалі песні, маналогі, гумарэскі. Самі спявалі, узгадвалі смешныя гісторыі і здарэнні з жыцця... 

Мерапрыемствы такога характару ствараюць вяскоўцам добры настрой і ўпэўненасць у будучыні, паказваюць клопат з боку дзяржавы і давер мясцовай ўладзе.

Спасібёнак М.В., бібліятэкар Ломашаўскай сельскай бібліятэкі