Лстападаўскія мерапрыемствы ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы

Наша краіна багатая сваёй культурай, прыродай, архітэктурай, нацыянальнай кухняй.
Каб пашырыць веды школьнікаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, развіць цікавасць да гісторыі роднай краіны, выхаваць павагу да яе культуры, традыцый і звычаяў супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі правялі гадзіну беларусазнаўства “100 пытанняў пра Беларусь”.
Падчас мерапрыемства дзеці змаглі папоўніць свае веды і знайсці адказы на 100 разнастайных пытанняў пра Беларусь.
З 10 лістапада ў Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава-партрэт “Пра Мішку-ваяку, Міколку-паравоза і Янку-паршутыста”, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899–1975).
Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, раскрываюць розныя аспекты дзейнасці Міхася Лынькова –
таленавітага празаіка, публіцыста, навукоўца. Кнігі М. Лынькова неаднаразова перавыдаваліся і добра вядомы чытачам розных пакаленняў.
Асобнае месца ў творчасці Міхася Лынькова займаюць творы для дзяцей. Талент і майстэрства, а таксама глыбокія веды асобы дзіцяці і ўменне пісаць захапляюча не пакідаюць абыякавымі маленькіх чытачоў і сёння.
Карыстаюцца папулярнасцю аповесці “Міколка-паравоз”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, апавяданне “Янка-парашутыст” і іншыя творы пісьменніка.
Бібліятэкары запрашаюць наведаць Падсвільскую гарпасялковую дзіцячую бібліятэку і даведацца пра Беларусь, яе гісторыю і культуру, а таксама пра Мішку-ваяку і яго сяброў.
- 363

