Кастрычнік у Бабічоўскай сельскай бібліятэцы-клубе
Напрыканцы кастрычніка ў вёсцы Бабічы адбылася акцыя "Тэрыторыя чысціні".
Супрацоўнік Бабічоўскай сельскай бібліятэкі-клуба сумесна з вучнямі старэйшых класаў Лізай Пачопка, Насцяй Сойка, Аляксандрам Носка, Ромай Радзевічам, Андрэем Юрашэвічам, Арцёмам Безпрызванным, Арцёмам Майсяёнак, Аляксеем Кавалёнкам і настаўнікам Марынай Багданаўнай Ляшонак добраўпарадкавалі тэрыторыю вясковага парку, ачысцілі ад лісця, засохлай травы, смецця. Асаблівая ўвага была нададзена абеліску, на які занесены імёны загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў.
Закончылася акцыя ў бібліятэцы, дзе бібліятэкар правяла для школьнікаў агляд краязнаўчай выставы.

Для чытачоў пенсіённага ўзросту ў бібліятэцы дзейнічала тэматычная паліца “Нет – тоске! Да – оптимизму!”
Перыядычныя выданні для жыхароў сталага ўзросту маюць вялікае значэнне, бо публікуюць шмат карысных парад па падтрымцы фізічнага і псіхалагічнага здароўя, пазітыўныя і гумарыстычныя артыкулы ствараюць аптымізм і душэўны спакой.
Аматары рускай класічнай літаратуры знаёміліся з тэматычнай міні-інсталяцыяй "Перечитываем классику. Михаил Юрьевич Лермонотов", прысвечанай 210-му юбілею расійскага паэта.
Загадчык Бабічоўскай сельскай бібліятэкі-клуба Вайткевіч Н.М.
- 310

