Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 Vishnya Varenne 1

 

26 ліпеня ў рамках Вішнёвага фестываля студыя паэтычнай творчасці "Сустрэчы для душы" пад кіраўніцтвам бібліятэкара Жанны Юркевіч была запрошана на рандэву з Вішнёвай каралевай.

“У гасцях у Вішнёвай каралевы” былі прыезжыя госці фестываля,  мясцовыя артысты, жыхары Глыбокага. Сустрэча праходзіла весела і карысна.  Было шмат гульняў - шашкі, пазлы, размалёўкі, дартс, была цікавая канцэртная праграма, удзельнікам якой стала і студыя паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”. Вакальная група студыі выканала песні “Глыбоцкі вальс” і “А у Глыбоцкім садзе вішня расцвіла”.

image 2024 07 31 16 09 39 2

  

  ***

Другі год запар сяброўкі студыі вараць фестывальнае вішнёвае варэнне🍒 Вараць з вішань глыбоцкіх, сакавітых, духмяных, прыпраўляюць іх водарам мяты (у мінулым годзе гэта быў хіт!) і не толькі, падаюць яго з вясёлымі гісторыямі, песнямі і вершамі.

vFUVz6vT5 U

На сёлетні конкурс было  прыгатавана тры віды варэння - “Спешунок”, “Шпачок Славік” і “Страла Амура”. Да яго дадалі тварожнае пячэнне і халодную вішнёвую гарбату.

Таксама былі падрыхтаваны і раздрукаваны рэцэпты варэння ад чытачоў бібліятэкі. Удзельнікі вакальнай группы паэтычнай студыі “Сустрэчы для душы” выканалі некалькі песень на вішнёвую тэматыку.

 Уразілі гэтым і журы на чале з Вішнёвай каралевай і Мюнхгаўзенам, і гасцей фестывалю. І таму занялі ганаровае  месца – прызавое трэцяе!🎉

Да таго ж і ў кадр сталічных тэлеаператараў трапілі📽

Паглядзіце, як гэта было, у відэасюжэце, знятым Сталічным ТэлеБачаннем на "Вішнёвым фестывалі" ў Глыбокім!

image 2024 07 31 16 11 49 1