Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 

 BIBLIOTEKA 6

 

Надыйшоў да канца май, які ў Бабічоўскай сельскай бібліятэцы-клубе быў насычаным і цікавым.  Бібліятэкар Вайткевіч Наталля Мікалаеўна  імкнулася да таго, каб грамадскае жыцце краіны знайшло адлюстраванне ў дзейнасці бібліятэкі.

0488b1bRMMHOgoMНа тэматычнай паліцы  да Дня Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь “Символы моей страны” былі прадстаўлены кнігі і інфармацыйныя матэрыялы пра стварэнне беларускага герба і сцяга. 

Маляўнічыя альбомы і перыёдыку, якія раскрываюць значэнне сімволікі ў гісторыі нашай краіны,  бібліятэкар прапаноўвала вяскоўцам, якіх абслугоўвала  кнігай на працоўных месцах. 

 

80Да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ў бібліятэцы дзейнічае выстава літаратуры "Старонкі мужнасці і славы". На паліцах змешчаны кнігі аб пачатку і ходзе вайны, слаўнай Перамозе савецкага народа ў бязлітаснай барацьбе з фашызмам. Побач з дакументальнай, мемуарнай і даведачнай літаратурай знаходзяцца і мастацкія творы ваеннай тэматыкі як для дарослых, так і для дзяцей.

45451Як ніколі сталі актуальнымі творы Васіля  Быкава, якія раскрываюць і патрыятызм савецкага народа, і пакутлівыя моманты жыцця чалавека на вайне. Кнігі аўтара знайшлі сваё месца на паліцы “Праўда жыцця Васіля Быкава”. Празаік лічыў, што праўдзіва расказаць пра вайну можна толькі рэальна паказаўшы яе трагічныя падзеі.

4C26TMbDuhsKOHsDwae6bY

 

 

У рамках раённай дабрачыннай бібліятэчнай акцыі “Помним! Чтим! Оберегаем!” па навядзенню парадка ля помнікаў землякам, загінуўшым у час Вялкай Айчыннай вайны, бібліятэкар добраўпарадкавала тэрыторыю каля помніка ў в. Бабічы, пафарбавала агароджу, абнавіла прозвішчы землякоў. А ўжо на 9 мая разам з юнымі сябрамі бібліятэкі, вучнямі Мярэцкаўскай школы, ушанавалі памяць аб 64-х загінуўшых земляках.  

У Дзень сям’і Наталля Мікалаеўна  запрасіла ў бібліятэку матуль і бабуль з дзеткамі.  Для іх яна правяла агляд кніжнай выставы “Чытаю я, чытае ўся мая сям’я”, кнігі з якой знайшлі сваіх чытачоў у апошні час. А гутарка аб сям’і, сямейным выхаванні, далучэнню дзетак да кнігі і чытання ўжо адбылася на свежым паветры, у цяністай альтанцы за кубкам гарабаты і з алоўкамі.

на014C26TMbDuhsIjoBJlswQJg