Турнір па пазл-гульнях у Шунеўскай бібліятэцы

На вясенніх канікулах работнікі Шунеўскай бібліятэкі запрасілі юных чытачоў на незвычайны турнір па пазл-гульнях “Казачны куфэрак”.
Спачатку бібліятэкар Т. Аксяновіч расказала, што такое пазл, як ён з’явіўся, якія віды пазлаў існуюць. Затым, у якасці размінкі, дзецям прапанавалі некалькі пазл-заданняў з часопіса “Непоседа”.
Пазнаёміўшыся з правіламі складання пазлаў, дзяці прыступілі да турніру. Разбіўшыся па парах, яны складалі пазлы з 54 элементаў. Кожнай пары залічваўся час складання. Затым пары мяняліся карцінкамі і зноў прыступалі да спаборніцтва. Усе справіліся добра!
Склаўшы апошнія пазлы, дзеці вызаначалі, якой казачнай гісторыі яны адпавядалі. А бібліятэкары ўжо прапанавалі пагаварыць пра гэтыя казкі. Узгадвалі, якімі словамі часцей за ўсё пачынаецца і якімі заканчваецца казка? Якія сюжэты ў казках, чаму вучаць казкі?.. Адказы дзеці шукалі ў зборніках казак, разважалі на пытаннямі.
Віктарына пра казачных герояў і гульня “Казачны хор” выклікалі радасныя эмоцыі.
У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак ілюстрацыю да казкі, якую трэба размаляваць і зрабіць з яе пазл. Гэта стала для іх хатнім заданнем.



Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч
- 247

