Падсвільская дзіцячая бібліятэка ў сакавіку

Сакавік для Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі быў багаты на мерапрыемствы.
Амаль кожная жанчына любіць кветкі, а атрымаць іх ад дзіцяці яшчэ прыемней. І не абавязкова дарыць букет! Зусім нескладана вырабіць дзіўныя па сваёй прыгажосці віншавальныя паштоўкі і кветкі, у якія ўклалі часцінку душы і цяпла дзіцячыя рукі. ”Падарунак матулі сваімі рукамі”. Пад такой назвай супрацоўнік Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі 3 сакавіка правяла творчую гадзіну, падчас якой маленькія ўмельцы стваралі цудоўныя падаруначкі для сваіх любімых матуль.






Ва ўсім свеце штогод у першую сераду сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень чытання ўслых. У гэты дзень у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў чэмпіянат па чытанні ўслых “Старонка 24”. Мэта чэмпіянату -- фарміраванне ў вучняў любові да чытання, папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры сярод дзяцей, развіццё навыкаў чытання. У спаборніцтве прынялі ўдзел 11 юных чытальнікаў.
Умовы спаборніцтва: на працягу адной хвіліны ўдзельнікі выразна і граматна чытаюць услых незнаёмыя тэксты. Па заканчэнні хвіліны чытанне спыняецца, падлічваецца колькасць прачытаных слоў. У кожным з трох раўндаў вызначаюцца пераможцы. А далей зноў па выніках чытання выбіраецца з трох адзін пераможца. У нашым конкурсе ім стаў Мікалай Ткачоў, вучань 5 класа.





Да Дня праваслаўнай кнігі, які адзначаецца 14 сакавіка, работнікі Падсвільскай дзіцячай
бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу-агляд “Святло дабра з-пад вокладкі”. Дзеці пазнаёміліся з Бібліяй і кнігамі праваслаўных пісьменнікаў. Кожнае выданне навучае дзяцей быць міласэрнымі, умець спачуваць, дараваць крыўды, быць памяркоўнымі і мірнымі ва ўзаемаадносінах з усімі. Такая літаратура матывіруе дзяцей на здзяйсненне карысных учынкаў і заахвочвае дзяцей здзяйсняць добрыя справы.
Па традыцыі кожны год у дні вясновых школьных канікул ва ўсіх бібліятэках краіны праходзіць “ Тыдзень дзіцячай кнігі”. У рамках “Тыдня…” супрацоўнікі бібліятэкі правялі літаратурна- гульнявую гадзіну “Пра ўсё --- пакрышку, у дапамогу -- кніжку”.
Гульнявая гадзі на пачалася гутаркай аб такім занятку, як чытанне. Пагаварылі пра тое, што чытанне -- гэта цікавы занятак, які дастаўляе радасць і задавальненне, прымушае думаць і перажываць, супакойвае і здзіўляе. А аформленая кніжная выстава “Спыніся, прачытай і усміхніся!” толькі пацвердзіла гэта і прыцягнула ўвагу нашых удзельнікаў. Яны самі выбіралі кнігі для чытання на час вясновых канікул.
На працягу мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў гульнях, падрыхтаваных бібліятэкарамі: “Пінгвіны”,”Калабок”, у конкурсах “Пытанне-адказ”, “Імёны і назвы”, “Скончы прыказку”, “Чароўныя прадметы казачных герояў”. У канцы гульнявой гадзіны дзеці адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны “Героі вядомых рускіх казак”.

У рамках правядзення Дня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы да 125-годдзя з дня нараджэння Ю .Алеша адбылося завочнае падарожжа “Город трёх Толстяков”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з біяграфіяй аўтара і гісторыяй стварэння казкі, потым дзеці прынялі ўдзел у віктарынах “Абмяркуй казку” , “Угадай герояў па апісанні” ,”Колеры казкі”, “Казачная арыфметыка”,”Казачная музыка” . А ў канцы падарожжа праглядзелі ўрывак з мультфільма “Три Толстяка”.







У выдавецтве “Народная асвета” выйшла цудоўнае выданне для дзяцей і бацькоў ---
“Спадчына, або Каб не стаць манкуртам ” Міколы Маляўкі. Менавіта з гэтым цудоўным выданнем адбылося літаратурнае знаёмства ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы.
Пад адзінай вокладкай пісьменнік спалучыў гісторыю, быт і культуру беларусаў, цікава і ў даступнай форме знаёміць чытачоў з побытам нашых продкаў ва ўсіх яго аспектах: жыллё, прылады працы, адзенне, гульні, святы і многім іншым. У кнізе змешчана шмат займальных гісторый, народных прыкмет, прыказак і прымавак, вершаў... Бібліятэкары разам з дзецьмі з задавальненнем чыталі вершы, выконвалі цікавыя заданні, знаходзілі адказы на пытанні і разгадвалі загадкі, якія падрыхтаваў аўтар юным чытачам.
Каляга А.І, заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі
- 232

