Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 6

Тыдзень 107

Месяц 382

Усяго 259,898

 08 sakavika 3

 

            У раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне
студыі паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы»,
прымеркаванае да дня 8 сакавіка

"Уся паэзія – ад кахання"
У.Караткевіч

IMG 20240304 125711Кіраўнік студыі Жанна Юркевіч запрасіла на сустрэчу ўдзельнікаў фізкультурна-аздараўленчай групы "Эдэльвейс", якой кіруе  Валянціна Савіцкая.

Жанна Браніславаўна распавяла гісторыю ўзнікнення свята 8 Сакавіка, якое з лёгкай рукі нямецкай актывісткі і змагара за правы жанчын Клары Цэткін мы святкуем ужо шмат гадоў.  Разбавіла інфармацыйны рад крэатыўнае інтэрнет-віншаванне мужчын, падрыхтаванае для жанчын.

Бібліятэкары арганізавалі міні-выставу "З любоўю і пяшчотай", на якой змясцілі кніг глыбоцкіх паэтаў, якія пісалі пра жанчын і для жанчын.

Святлана Баброўская, Алена Нагановіч, Валянціна Савіцкая  прачыталі ўласныя вершы, прысвечаныя вясне і каханню. Госцей сустрэчы была Галіна Сутула. Даўняя сяброўка бібліятэкі, журналіст мясцовай газеты "Веснік Глыбоччыны", яна таксама прачытала вершаваныя радкі, у якіх з гумарам і пяшчотай гаварылася пра жаночы лёс, адносіны да жыцця і родных людзей.

IMG 20240304 134524IMG 20240304 135001 1IMG 20240304 131426

 

 

 

 

 

 

 

 

 

IMG 20240304 141156Гучалі песні пад чароўныя гукі фартэпіяна, на якім цудоўна грала Людміла Бухарава. Былі, вядома ж, і букеты цюльпанаў, далікатных і такіх жа прыгожых, як і жанчыны, якія прысутнічалі ў зале. Вясна сыграла першыя святочныя акорды, якия прысвячаліся цудоўнай палове чалавецтва.

 

Зразумела, што не хапала сапраўдных мужчын... Але што ж рабіць, калі яны ўсе занятыя сваімі справамі :-))) 

І таму

Паглядзім у вочы... Памаўчым...
Усміхнёмся, як у час спаткання.
Што — жыццё? Ўсяго салодкі дым,
У якім губляецца змярканне.

І няма прычыны сумаваць,
Што ў мінулым заімгліўся ранак,
І што птушкі з поўдня не ляцяць,
І што зноў намок дажджамі ганак.

Ёсць у нас сухі і ўтульны дом.
І яшчэ далёка да змяркання.
Мы кахаем — значыць, мы жывём.
Мы жывём — і, значыць, ёсць каханне.

Паглядзім у вочы... Памаўчым...

Усміхнёмся, як у час сустрэчы.
Хай жыццё — ўсяго салодкі дым,
Але ў ім гараць і нашы свечы...
                                                          Ігар Пракаповіч