Марскі круіз “Ад Букварыі да чыталіі”

2 лістапада Глубоцкую дзіцячую бібліятэку наведалі першакласнікі дзіцячага лагера Глыбоцкай гімназіі. Для іх было праведзена мерапрыемства – Марскі круіз “Ад Букварыі да Чыталіі”.
Дзеці падарожнічалі па цудоўнай кніжнай краіне: “наведалі” Казачны востраў, Паэтычны заліў, мора Прыгод, паўвостраў Загадкавы. На кожным прыпынку падарожжа першакласснікаў чакалі цікавыя гульні, віктарыны, конкурсы на тэму любімых літаратурных герояў.
Дзеці паглядзелі ўрыўкі з любімых мультфільмаў, паспявалі з героямі кніг , патанцавалі на вясёлых фізкультмінутках.



Мерапрыемства падрыхтавала і правяла бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Трапук М. Г.
- 393

