Весткі з Псуеўскай сельскай бібліятэкі


Бібліятэкар да Году міра і стварэння арганізавала майстар-клас, прысвечаны сімвалу Беларусі- васільку. Напачатку яна распавяла дзецям, што васілёк лічыцца нацыянальнай кветкай. Ён увасабляе сабой мірнае неба над галавой, сінь беларускіх азёр, глыбіню вачэй беларусаў. Гэтую кветку можна ўбачыць на нацыянальным арнаменце, шматлікіх канструкцыях, банэрах, пілонах, устаноўленых у гарадах, у адзенні розных творчых калектываў.Памятная манета з выявай васілька ўваходзіць у серыю «Кветкі Беларусі".
У ходзе майстар-класа з дзеці пад кіраўніцтвам бібліятэкара паспрабавалі самастойна зрабіць васілёк і каласкі, якія на дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь сімвалізуюць дабрабыт і дастатак.Усе майстрылі з вялікім задавальненнем і засталіся задаволеныя вынікам сваёй творчасці.
Для вучняў 1-га класа была падрыхтавана экскурсія-знаёмства "Весь мир большой от А до Я откроет книжная страна" Бібліятэкар расказала дзецям пра структуру бібліятэкі, пазнаёміла з кніжным фондам і цікавымі выставамі, правіламі карыстання бібліятэкай. Дзеці даведаліся, што слова бібліятэка паходзіць ад двух слоў "біблія" - кніга і "тэка" - сховішча і што кніга - гэта цуд, якому больш за пяцьсот гадоў.
Школьнікі з вялікай цікавасцю слухалі аповяд , якія бываюць кнігі, для чаго яны патрэбны і як ствараліся. У многіх з дзяцей дома ёсць свае кнігі. Бібліятэкар папрасіла ўспомніць, якія кнігі дзеці ўжо чыталі. Была аформлена кніжная выстава “Ужасно интересно всё то, что неизвестно».
Для замацавання пачутага, бібліятэкар правяла віктарыну, дзеці адгадвалі загадкі па казках і пра казачных герояў. Закончылася экскурсія вясёлай фізкультхвілінай.
- 375

