Падсвільчане наведалі Вялікае княства Сула

З нагоды Дня работнікаў культуры актыўныя і ініцыятыўныя чытачы Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі прынялі ўдзел у экскурсіі ў парк гісторыі "Сула". Такое цікавае і пазнавальнае мерапрыемства было прапанавана работнікамі Падсвільскай школы мастацтваў у асобе Рудак Людмілы Сяргееўны! )))
Вынік наступны: ПАЕЗДКА ЎДАЛАСЯ!!! ДЗЯКУЙ УСІМ!!!
Чытачкі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі -- вясёлыя, непаседлівыя і лёгкія на пад'ем асобы. Пешыя і веласіпедныя прагулкі па мясцовасці сталі традыцыйнымі. Але і далёкія паездкі, мяркуецца, будуць таксама рэгулярнымі. Падсвільчанкі ўжо наведалі Паставы, Сулу. Застаецца за зіму абраць новы турыстычны маршрут.
Парк гісторыі "Вялікае княства Сула" - першы ў Беларусі парк інтэрактыўнай гісторыі месціцца ў Стаўцоўбскім раёне, за 49 кіламетраў ад Мінску на маляўнічым беразе аднайменнага сульскага возера.
Парк створаны на базе паўразбуранага маёнтка беларускай шляхты. Тут адкрываецца новы свет, дзе знікае мяжа паміж матэрыяльным і духоўным, аднаўляецца згубленая сувязь з нашым мінулым…
На тэрыторыі комплексу ёсць мноства інтэрактыўных пляцовак і адкрытых аб'ектаў: стаянка старажытнага чалавека, вёска вікінгаў, вартавая вежа з кузняй, пляцоўка дахрысціянскіх вераванняў, зала-музей шляхецкай славы, бровар-вінакурня і многае іншае.







- 354

