Пасвячэнне ў чытачы ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

16 і 17 мая ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы адбылося пасвячэнне ў чытачы другакласнікаў СШ №1 . Праходзіло яно ў форме марскога круіза пад назвай “Вас запрашае краіна Чыталія”.
Удзельнікі марскога круіза з дапамогай відэа-прэзентацыі пабывалі на “Востраве Казачным”, “Паэтычным заліве”, “Моры Прыгод”, “Паўвостраве Загадкавым”. На кожным прыпынку дзяцей чакалі вясёлыя гульні, розныя заданні і загадкі. Яны збіралі рэчы ў школьны ранец, знаёміліся з героямі казак і вершаў і іх аўтарамі. Зачытвалі віншавальныя тэлеграмы,якія літаратурныя героі прыслалі для юных чытачоў.
Напрыканцы сустрэчы дзеці прамовілі клятву чытача, дзе абяцалі не толькі быць актыўнымі чытачамі, але любіць і берагчы кнігі.
Падчас мерапрыемства гучалі песні-кліпы, урыўкі з мультфільмаў, дзеці спявалі з героямі кніг і нават танцавалі.
Мерапрыемства падрыхтавала і правяла бібліятэкар Трапук М. Г.
- 296

