Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

Традыцыйна ў час вясновых канікул бібліятэкі ДУК”Глыбоцкая ЦБС” праводзяць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. У гэтыя веснавыя дні дзецям прадставілася магчымасць паўдзельнічаць у розных літаратурных конкурсах, віктарынах. Бібліятэкары падрыхвалі для іх шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў.
У Мнюцкай сельскай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай "Странствия по Книгаленду”. Пры дапамозе кніг дзеці здзейснілі вандраванне па свеце, сустрэліся з разумнымі, вясёлымі і адважнымі героямі шматлікіх твораў, адказвалі на пытанні: як трэба ставіцца да кнігі, як трэба яе беражліва захоўваць,разгадвалі загадкі, ўспаміналі аўтараў літаратурных твораў, удзельнічалі ў казачнай гульні «Кніжная блытаніна».
Казачны чэмпіянат “Ох уж эти сказочники!” прапанавала сваім чытачам Чарневіцкая сельская бібліятэка.
Мерапрыемства праходзіла ў форме падарожжа па казках. Дзеці акунуліся ў казачны свет, свет чараўніцтва і дабрыні . Яны адгадвалі загадкі, вызначалі чароўныя прадметы герояў, адгадвалі казку па ўрыўку, дапаўнялі імя казачных герояў, успаміналі, хто дзе жыве і інш.
У Азярэцкай сельскай бібліятэцы музеі-этнаграфіі дзеці ўдзельнічалі ў літаратурным квэсце “Мы будем сказки узнавать, шутить, отгадывать, играть!”, дзе паказалі сваю ўвагу і спрыт.
Цікава прайшоў дзень дашкольніка “Книжный сад для дошколят”. Дзеці старэйшай групы садка з вялікім задавальненнем праглядвалі прыгожыя і яркія кнігі з казкамі, а потым слухалі казку “Теплый хлеб”. Адзін дзень тыдня “Парад герояў кніг Алены Масла” быў прысвечаны беларускай аўтарскай казцы і яе аўтару - Алене Масла.
У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы пачаўся Тыдзень з літаратурна - гульнявой гадзіны “Рознакаляровая гульня”. Падзяліўшыся на каманды, дзеці прымалі ўдзел у конкурсах "Гульня ў словы", “Вяровачка”, " Замарочкі з бочкі", “Пазнай казачнага героя”, “Чытачы", “Віктарына па дзіцячым песням". Сусветнаму дню касманаўтыкі была прысвечана пазнавальная ”Беларусы - героі космаса”. Літаратурны час “Па старонках “Лясной газеты”, быў прысвечаны 95 - годдзю з дня выдання кнігі В. Біянкі “Лясная газета”. Падчас правядзення гадзіны праваслаўнай кнігі “Храмы Глыбоччынны” дзеці пазнаеміліся з праваслаўнымі і каталіцкімі храмамі Глыбоцкага раёна,з гісторыяй іх пабудовы.Таксама была аформлена кніжная выстава “Аб дабрыні , духоўнасці, маралі”.
У Празароцкай сельскай бібліятэцы адбыліся бібліятэчны квілт “Што такое спайс?” і прэс – тусоўка «Книг конечно есть немало, только я люблю журналы». Дзеці знаёміліся з апошнімі нумарамі часопісаў для школьнікаў па падпісцы бібліятэкі.Асабліва ўдзелькаў уразіла разнастайнасць матэрыялу “Юного спасателя” і пазнавальнасці “Мира путешествий».
Букпаці “Хоровод весёлых книжек для девчонок и мальчишек” прысвячалася Тыдню дзіцячай кнігі ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы. Бібліятэкары расказалі пра тое, як да нас прыйшла кніга.Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі, дапамагалі “Нязнайку” выбраць кнігі. Гулялі ў гульні “Чароўныя скараходы”, “Складзі прыказку”, “Ад каго тэлеграма” і інш. Вымяралі свой рост у энцыклапедыях і малявалі казачных герояў.
У рамках Тыдня былі прапанаваны ўрок мужнасці “Да нас звяртаюцца званы Хатыні”, бібліятэчны заатур “Животные со скверным характером” ,чытаймер поспеху “Гэта запомніць проста: кнігі – вітаміны роста”.
- 800

