Віртуальнае падарожжа “Круіз па карце свету”

У рамках Тыдня дзіцячай бібліятэкі Глыбоцкая дзіцячая бібліятэка заклікала ўдзельнікаў сяброў у віртуальнае падарожжа “Круіз па карце свету”. Бадзёры музычны кліп “Падарожжа” адразу нагадаў тэму сустрэчы і ўзняў настрой. З пачатку вызначалі, што можна назваць падарожжам, якія яны бываюць па маштабу. Дзеці расказалі аб тым, дзе ім самім давялося пабываць.
Затым пачалося віртуальнае падарожжа – па знакамітым месцам роднай Беларусі і па іншых краінах, якія вучням трэба было пазнаць па слайдах – падказках.
Далей прысутныя “змагаліся” з заданнямі віктарыны “Падарожжа з літаратурнымі героямі”, вызначалі творы па зачытаных урыўках.
У наступнай частцы сустрэчы вучні дэманстравалі свае заданні, якія рыхтавалі дома.
Гэта былі прыгожыя малюнкі з любімымі героямі кніг, апавяданні, міні-сцэнкі і, нават, песні.
У фінале ўсе з цікавасцю праглядзелі пазнавальны фільм “Падарожжа па планеце Зямля”, у якім распавядалася аб адметных рысах усіх мацерыкоў. Дзеці ўбачылі, на колькі разнастайная прырода ў розных месцах Зямлі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Вокруг Света без билета», на якой дэманстраваліся кнігі новай серыі “Мир путешествий», іншыя кнігі адпаведнай тэматыкі, таксама часопісы.
Бібліятэкар Атвалка С.А.
- 290

