Кастрычніцкія пасяджэнні клубаў у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

У апошні тыдзень месяца ў Шунеўскай бібліятэцы прайшлі пасяджэнні дзіцячых клубаў “Жураўлік” і “Арыенцір”.
Для членаў клуба “Арыенцір” прайшоў відэа-экскурс “Расскажу тебе, дружок, про пшеничный колосок”. Прысвечаны ён быў Міжнароднаму Дню хлеба, які адзначаецца 16 кастрычніка.
Бібліятэкары расказалі дзецям гісторыю ўзнікнення такога свята, паведалі пра тое, як выглядаў першабытны хлеб, з чаго яго пяклі і як узнік дражджавы хлеб.
Затым узгадалі Вялікую Айчынную вайну, даведаліся, які хлеб даводзілася есці ў тыя галодныя гады. Паглядзелі відэафільм пра хлеб у блакадным Ленінградзе. Паслухалі цікавыя гісторыі пра хлеб, які пяклі партызанам.
Затым вярнуліся ў нашы дні. Узгадалі віды і сарты хлеба, якія выпякаюць зараз. Паглядзелі відэа пра сучасную хлебапякарню. Закончылася мерапрыемства дэгустацыяй розных відаў хлеба.
А юныя члены экалагічнага клуба “Жураўлік” на кастрычніцкім пасяджэнні адправіліся ў літаратурнае падарожжа “Касалапыя гісторыі”. Знаёмства з гаспадаром лесу мядзведзем пачалося з прагляду розных энцыклапедый, у якіх дзеці самі знаходзілі цікавыя звесткі пра касалапых і зачытвалі іх, затым паглядзелі відэафільм “Дзесяць самых цікавых відаў мядзведзяў на планеце”. Успаміналі казкі, дзе героем з’яўляецца мядзведзь. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з мастацкай літаратурай пра гэтага ляснога жыхара. Пагулялі ў гульні: «Медвежата в чаще жили» і «Замри!».
Таксама дзеці атрымалі ў падарунак размалёўку з мядзведзем. Завяршылася пасяджэнне праглядам мультфільма «Медвежьи истории".
Заг.Нікіфаровіч І.Ф.
- 286

