Добрые волшебники в Глубокской детской библиотеке

У Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў дзіцячага пазнавальнага клуба “Кнігавічок”.
На гэты раз вучняў запрасілі на ўрок этыкі “Я – добрый волшебник”. Вясёлы музычны кліп настроіў дзяцей на актыўную працу і добразычлівыя зносіны. Тэма сустрэчы, як заўсёды, была вядома загаддзя і “кнігавічкі” падрыхтавалі свае выступы. У кожнага была магчымасць расказаць аб тым, якія добрыя справы ён хацеў бы здзейсніць, калі б стаў чараўніком.

Для таго, каб хлопчыкі і дзяўчынкі адчувалі сябе сапраўднымі чарадзеямі, ім прапанавалася карыстацца рознымі “чароўнымі” рэчамі: “Цветиком-семицветиком”, шапкай, маскай, люстэркам, пяром Жар-птушкі і інш.


Пажаданні былі разнастайныя, але часцей за ўсё школьнікі хацелі, каб людзі пересталі хварэць, каб знік каронавірус, каб ва ўсіх было шмат сяброў і інш. Многія казалі пра дапамогу бяздомным жывёлам.

Жадаючыя падрыхтавалі малюнкі, на якіх яны выказалі сваю мару. Група “кнігавічкоў” разыграла сцэнку аб перамозе добрых сіл над злымі. Юны музыкант выканаў чароўную мелодыю на піяніна.
Пасля уласнага "чарадзейства" школьнікі прагледзілі фрагмент мультфільма “Алиса в стране чудес”, які выклікаў жаданне прачытаць гэты твор.




Спадзяёмся, што заклік нашай сустрэчы “Разбуди в себе волшебника – сделай доброе дело” быў пачуты і знайшоў водгук у сэрцах дзяцей!
Кіраўнік клуба Атвалка С.А.
- 273

