Вечар паэтычнага настрою “Кахання светлая пара”
Напярэдадні Дня закаханых у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар паэтычнага настрою “Кахання светлая пара”.
Бібліятэкар Галіна Леанідаўна Базылюк сумесна з работнікам Ломашаўскага цэнтра культуры Анастасіяй Падбярэзка падрыхтавалі для вучняў 7-9 класаў цікавую святочную праграму. Удзельнікі вечара чыталі вершы беларускіх паэтаў С.Законнікава, Я.Янішчыц, А.Грачаннікава і іншых, слухалі цудоўныя беларускія песні “Зачарованая мая”, “Бялявая і чарнявая”, “Явар з калінаю”, глядзелі відэаролік “Кто ты, человек без любви?”, знаёміліся з кнігамі пра каханне, удзельнічалі ў конкурсах, выбіралі ідэальную пару, танчылі...
Зіхаценне свечак і лірычныя мелодыі надавалі рамантычны настрой прысутным, дарылі ім надзею на хуткую сустрэчу са светлым пачуццем...









- 1447

