"Чайная церемония" у Шунеўскай сельскай бібліятэцы

На Стары Новы год у Шунеўскую бібліятэку завіталі калядоўшчыкі. Такім цікавым чынам работнікаў бібліятэкі вырашылі павіншаваць чытачы. А бібліятэкары ў сваю чаргу запрасілі гасцей на «Чайную церемонию».
За сталом вялі цікавую бяседу і дэгуставалі 7 сартоў гарбаты. Да спадобы прыйшлася і рамонкавая, травяная, каркадэ з журавінамі, гарбата з лімонам і інш. Прысутныя з відэароліка vnclip.net/video/77iRblQa5C4/галилео-мифы-о-чае.html даведаліся як заварваюць гарбату розныя народы. 
Адкрылі для сябе, што гарбату аказваецца можна заварваць на малаку, з соллю, з бараннім тлушчам. З дыялога “Самавара” і “Чайнічка” даведаліся, калі з’явіўся самавар, якіх відаў і памераў ён можа быць. Паглядзеўшы прэзентацыю www.youtube.com/watch?v=bgpqqz1pnXo карцін вядомых мастакоў, на якіх прысутнічае самавар, згадзіліся, што яго папулярнасць была вельмі вялікай.
З задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, дзяліліся сваімі рэцэптамі травяных напояў, слухалі і спявалі песні пра чай. Дапаўненнем стала прэзентацыя кнігі «Родники здоровья в чашке», у якой можна даведацца , як расце чай, як даўно людзі п’юць яго, як правільна гатаваць гэты цудоўны напой, што такое чайны грыб і інш.
Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары падарылі кожнаму госцю зроблены з паперы заварачны чайнік з сюрпрызам – рэцэптам прыгатавання травяной гарбаты.
19.01.2021 г. заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч
- 555

