Мнюцкая сельская бібліятэка збірае сяброў

Першы месяц новага года для жыхароў вёскі Мнюта быў насычаны на мерапрыемствы.
У студзені прайшоў майстар-клас «Рождественская открытка». У пачатку юныя наведвальнікі даведаліся аб тым, як сустракаюць Новы Год і Каляды ў розных краінах. Падрыхтаваная бібліятэкарам прэзентацыя дапамагла больш яскрава ўявіць дзецям прыгажосць і казачнасць гэтага свята.
А затым самастойна рабілі святочныя паштоўкі і цацкі для навагодняй елкі. Дзеці праявілі фантазію і каляровая папера, клей і іншы матэрыялы ператварыліся ў, хай недасканалыя, але арыгнальныя рэчы.
У працэсе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчаткі зарадзіліся па-сапраўднаму святочным настроем, сумесная творчасць аб'яднала іх разам. А вырабы яны ўзялі дадому, каб упрыгожыць свае елачкі.

Дарослыя ўдзельнікі клуба "Лучынка" наведалі калядныя вячоркі «Свет вифлиемской звезды». Госцем вячорак, як заўсёды, быў святар а.Пётр. Ён павіншаваў прысутных са святам і распавёў аб значнасці свята Божага нараджэння для ўсяго чалавецтва ўвогуле і асобнага чалавека ў прыватнасці.
А затым за кубкам духмянай гарбаты жанчыны пачалі ўспаміны аб тым, як святкавалі Новы год і Каляды ў дзяцінстве і як трывала захаваліся традыцыі святкавання ў сваіх сем'ях. Радаваліся таму, наколькі кардынальна змянілася стаўленне дзяржавы і грамадства да рэлігійных святаў, як паступова Бог вяртаецца ў душы нашых суайчыннікаў.

З мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця для чытачоў аддаленых вёсак бібліятэкар правяла гадзіну роздуму «Как вернуть утраченное здоровье». Чытачам яна прапанавала літаратуру з народнымі рацэптамі ад усіх мыслімых і немыслімых хвароб. У выніку было вырашана, што здароўе вярнуць складана, але аптымізм дапамагае яго не губляць болей!
Рабянок А.І, бібліятэкар Мнюцкай сельскай бібліятэкі. 5 лютага 2020 г.
- 613

