Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-10

Зарегистрировалось:

137

Сёння 8

Тыдзень 109

Месяц 384

Усяго 259,900

IMG 20200130 152427 1

#Шуневцы_Шунеўцы

Напрыканцы студзеня ў Шунеўскай бібліятэцы было шматлюдна. Першы раз у новым годзе збіраліся на пасяджэнні клубы “Нашчадкі” і “Жураўлік”.

         IMG 20200130 142158 1Удзельнікі клуба “Нашчадкі” былі запрошаны на інтэлектуальны марафон “Край мой – кропля  Беларусі” . Ён праходзіў у форме падарожжа па трох прыпынках: Беларусь, Глыбокае, Шуняўцы. Спачатку дзівіліся на Беларусь з вышыні птушынага палёту з дапамогай відэападарожжа, затым пазнаёміліся з цікавымі адметнасцямі нашай краіны.  

На прыпынку “Глыбокае” пазнаёміліся з  легендай  пра назву горада,   паглядзелі тэлепраект “Маршрут построен. Глубокое”.IMG 20200130 152450 1

“Перамясціўшыся” ў Шуняўцы з дапамогай прэзентацыі “Алфавіт малой радзімы”, успаміналі,якія  адметнасці ёсць у  вёсцы на тую або іншую літару. Адбылося знаёмства з  паліцай-дасье “Глыбоцкі раён – гісторыя і сучаснаць”, прысвечанай 80-годдзю раёна,  на якой былі прадстаўлены  кнігі пра Глыбоччыну і матэрыялы пра малую радзіму, сабраныя бібліятэкарамі.

На кожным прыпынку каманда дзяўчынак  і каманда хлопчыкаў  прымалі ўдзел у віктарынах. У агульным заліку інтэлектуальнага марафона перамагла каманда хлопцаў.

 

IMG 20200131 112856Пасяджэнне клуба  “Жураўлікі”, нягледзячы на адсутнасць снега за вокнамі, прысвячалася снегу і яго якасцям. У канцы студзеня адзначаецца Сусветны дзень снегу, таму і выбрана такая тэма для юных сяброў прыроды.  Мудрая Лісічка з “Пазнавальнага відэа для дзяцей” расказала пра ўтварэнне сняжынак, ад якіх умоў надвор’я залежаць віды сняжынак. Дзеці даведаліся пра карысць і шкоду снегу, успомнілі зімовыя віды спорту. Затым у госці завітала спадарыня Завіруха і  запрасіла паўдзельнічаць у розных гульнях. Дзеці рабілі вясёлую размінку, збіралі “сняжкі”, не давалі зваліцца “сняжынцы” без дапамогі рук, удзельнічалі ў музычнай гульні. Напрыканцы мерапрыемства паглядзелі мультфільм пра зіму, пазнаёміліся з  казкамі і вершамі  пра зіму . На развітанне Завіруха загадала дзецям загадкі.

 

 

IMG 20200131 115341 1

IMG 20200131 114200

 

 

 

 

 

 

 

 

 

     04.02.2020г.  

         заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч