Беніфіс Ліліі Аляксандраўны Баран у Галубіцкай сельскай бібліятэцы

Беніфіс чытача "Кніга ў маім жыцці” адбыўся ў Галубіцкай бібліятэцы.
Актыўная чытачка Ліля Аляксандраўна Баран па праву заслужыла быць гераіняй мерапрыемства. Што такое кніга ў яе жыцці, адкуль узялася любоў да чытання, якой яна бачыць у будучыні кнігу і бібліятэку?.. Аб гэтым ішла размова Лілі Аляксандраўны з гасцямі бібліятэкі.
Як казала Ліля Аляксандраўна, кніга суправаджала яе ўсё жыццё, ішла заўсёды побач з маленства і да сёняшніх дзён. Рана страціўшы маці , з дзяцінства яна брала ў рукі кнігу і чытала, чытала... Кнігі раскрывалі перад ёй далёкі сусвет, дзіўныя таямніцы жыцця, давалі карысныя парады ў цяжкія хвіліны, вучылі разумець самую сябе...
У дзяцінстве Ліля марыла мець асабістую бібліятэку. Гэта мара здзейснілася, але пазней, калі стала дарослай. У школе старалася добра вучыцца, была актывісткай, выпускала сценгазеты, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, чытала вершы, добра спявала. Пасля школы паступіла і закончыла Магілеўскі педінстытут імя Аркадзя Куляшова. Вучылася на павышаную стыпендыю. Працоўнае жыццё маладой настаўніцы пачалося ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Пазней настаўніца беларускай мовы і літаратуры працавала ў колішняй Каралевіцкай школе Глыбоцкага раёна. Потым разам з мужам пераехалі ў Галубічы.
У дзяцінстве любімай кнігай Лілі Аляксандраўны была кніга Змітрака Бядулі "Сярэбраная табакерка”. Калі падрасла, то палюбіла раманы Івана Мележа і Івана Шамякіна. Зараз з задавальненнем чытае творы А.Федарэнкі, Г.Марчука, Л.Дайнэкі, А.Жука, В.Казько. Ліля Аляксандраўна першай перачытвае новыя нумары любімага часопіса "Полымя” і з'яўляецца мясцовым бібліягідам па творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Ліля Аляксандраўна - маці прыёмных дачушкі Дашы і ўжо дарослага сына Іллюшы. Сын жыве разам з маці, працуе на комплексе аграгарадка “Галубічы”. Жыццё нашай гераіні было цяжкім, яна рана страціла маці, потым мужа. І дзеці для яе - бясконцая радасць і надзейнаяй апора! Ліля Аляксандраўна прывучыла да кніг і чытання сваіх дзяцей. Дачушка-пястушка Даша толькі ў наступным годзе пойдзе ў школу, але ўжо самастойна чытае казкі. Сын больш любіць дэтэктыўныя творы.
Вось так, усёй сям'ёй, Ліля Аляксандраўна і дзеці, ідуць наперад разам. А побач з імі ідуць верныя сябры - кнігі.
https://zavodila.com/otdyx/psychology/lichnost/chtenie-knig-v-sovremennom-mire-voprosy-i-otvety/
А ў якасці падарунка для Лілі Аляксандраўны стала навагодгняе выступленне казачных герояў)))
Бібліятэкар Галубіцкай сельскай бібліятэкі М.Ф. Дубіна
10.01.2020
- 917

