У Псуеўскай сельскай бібліятэцы сумна не будзе!


Работнік Псуеўскай бібліятэкі Галіна Міхайлаўна Паўлоўская сфарміравала ў аднавяскоўцаў імідж бібліятэкі, як месца сацыяльных зносін, куды можна прыйсці не толькі за патрэбнай кнігай або інфармацыяй, але і для духоўнага і душэўнага адпачынку, пабавіць вольны час.


Яна праводзіць мерапрыемствы для чытачоў рознага ўзросту. Для дзяцей прайшоў вусны часопіс “Хлеб -любімы, смачны, дарагі”, адбыліся прэзентацыя краязнаўчага маршрута “Дарогамі роднага краю”, этыкет – клас “Трям!!! Здравствуйте!”. З практычнымі заданнямі, пытаннямі і адказамі, з удзелам “детского адвоката” прайшла гульня-віктарына “Детский адвокат”.



На арт-гадзіне «Волшебство детских рук» былі падведзены вынікі хатняга задання, якое дзеці атрымалі яшчэ ў час летніх канікул: стварыць падзелку, прыдумаць назву і зрабіць кароткае апісанне работы. Дарослыя наведвальнікі ацанілі працу дзяцей і ўзнагародзілі іх салодкімі падарункамі.



Для дарослых бібліятэкар падрыхтавала Дзень міласэрнасці “Сердце открытое добру”, літаратурна-музычны вечар “Матуліна калыханка”.
Не забывае Паўлоўская Г.М. наведваць і жыхароў аддаленых вёсак. Для іх яна праводзіць агляды навінак перыёдыкі, экспрэс-інфармацыі, тэматычныя гутаркі. Бібліядайджэст “Часопісу “Алеся” – 95!” быў сустрэты з цікавасцю, бо часопіс - найбольш любімы сярод вясковых жанчын.


Паўлоўская Г.М., 11. 12. 2019
- 783

