Восеньскае асарці "Прощай, осень! Здравствуй, зима!" у Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы

У першы дзень зімы ў Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы адбылося цікавае мерапрыемства - восеньскае асарці “Прощай, осень! Здравствуй, зима!”. Вядучая, бібліятэкар Марцынкевіч Вікторыя , разам з сваімі памочнікамі Лізай Харэвіч, Міланай Юковіч, Камілай Толкач і Машай Хадасевіч прачыталі вершы пра восень, расказалі пра яе прыгажосць і прыкметы, пра дары, якія дорыць усім гэтая цудоўная пара года.
Прыйшлі у госці і Восень са сваімі месяцамі Іх ролі выканалі Віалетта Каляга, Раман Рагіла, Ягор Рэдзько і Вадзім Бельскі. Дапамагалі ім Міра і Раман Азаронкі, Аня Гулідава,Бекарэвіч Гена. 
Затым удзельнікі мерапрыемства падзяліліся на дзве каманды. Дзяўчынкі былі “Грыбочкамі”, а хлопчыкі – “Хмаркамі”. Конкурсаў было шмат: трэба было з частак сабраць карцінку з восеньскім пейзажам, адгадаць загадкі, для мадэлі Восені стварыць прыгожае убранне і інш. Не абышлося без бліц-турніра і гульняў.

А якая ж восень без каравая? Паліна Дыро разам са сваёй сястрой Златай, самай маленькай удзельніцай мерапрыемства, Ілья Казлоўскі і Папкоў Паша вынеслі каравай і прачыталі вершы пра хлеб. А напрыканцы мерапрыемства дзяцей чакалі прысмакі.

У файе бібліятэкі дзейнічалі выставы малюнкаў і дароў восені .
- 903

