“Саракі – пачатак вясны” ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Падсвільская гарпасялковая бібліятэка правяла фальклорную гадзіну “Саракі – пачатак вясны”.
У год малой радзімы трэба аднаўляць даўнейшыя святы, якія здавён шанавалі нашыя продкі. Вырашылі ўзгадаць "Саракі" і работнікі бібліятэкі. Адкуль пайшла назва свята? Існуе некалькі меркаванняў:
- 22 сакавіка - дзень "веснавога раўнадзенства". Гэты дзень здаўна лічыцца нараджэннем новага земляробчага года, календара, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну.
- Другое тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якія маглі даць назву святочнаму дню. Бо аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння ўсё ж першымі абвяшчалі птушкі, якія вярталіся з выраю і неслі на сваіх крылах вясну!
- Яшчэ адна назва гэтага свята звязана з праваслаўнай царквой. У гэты дзень вернікі ўшаноўваюць памяць "сорака Севастыйскіх пакутнікаў".
Многія нацыянальныя традыцыі рэгіёна або мясцовасці адносяць да нематэрыяльных каштоўнасцяў. Таму мы звярнулі ўвагу сяброў бібліятэкі на яшчэ адну асаблівую традыцыю, якая звязана з гэтым святам - прыгатаванне клёцак! А клёцкі - нематэрыяльная каштоўнасць Глыбоцкага раёна! На свята Саракі сапраўдная гаспадыня не толькі выпякала 40 жаўрукоў, яна яшчэ гатавала 40 клёцак. Але ў гэты час ідзе вялікі пост, таму клёцкі гатовяцца посныя. Таму на нашым святочным стале былі і птушкі і клёцкі! А прысутным было і весела, і смачна!
Усім гасцям бібліятэкі, тым хто быў і тым хто не паспеў на клёцкі, жыхарам Глыбоччыны, мы жадаем вясны ў вашы сэрцы, цеплыні ў вашы душы, прыгажосці і шчодрасці ў ваша жыццё!
Са святам!
Аўласевіч Н.К., бібліятэкар Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, 25 сакавіка 2019 г.
- 1338

