Марское падарожжа па Мовазнавіі ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

З мэтай паглыблення ведаў вучняў пра культурную спадчыну Беларусі, багацце беларускай мовы, а таксама дзеля падтрымання цікавасці да вывучэння роднай мовы і літаратуры, у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы для вучняў 6 класа прайшла гульня-спаборніцтва “Марское падарожжа па Мовазнавіі”.
У гульні ўдзельнічалі дзве каманды па чатыры чалавекі. Удзельнікі каманд загаддзя раздзялілі паміж сабой абавязкі капітана, боцмана, лоцмана і кока.
Падчас плавання па краіне Мовазнавіі, членам экіпажаў сустрэліся цікавыя, з падводнай плынню і рыфамі конкурсы (“Пакажы прыказку”, “Узяўся за гуж – не гавары, што не дуж”, “Хто больш” і інш.), выканаць якія можна было, праявіўшы вынаходлівасць і кемлівасць. У выкананні заданняў гульцам дапамаглі слоўнікі.
Экіпаж кожнай з каманд-удзельніц вельмі стараўся справіцца з заданнямі хутка і без памылак, таму плаванне завяршылася перамогай двух каманд.
Бібліятэкар Ломашаўскай бібліятэкі Бондар А. 5 сакавіка 2019 г.
- 987

