Гучныя чытанні ў Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы
“Сказка мудростью богата”, - пад такой назвай прайшлі гучныя чытанні ў Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы.
Веснавымі канікуламі вучні 1-3 класаў наведалі Дзеркаўшчынскую бібліятэку. Бібліятэкары пазнаёмілі іх з выставай новых казачных выданняў, якая была аформлена да Тыдня дзіцячай кнігі.
Сабраўшыся разам у дзіцячым кутку, дзеці з цікавасцю слухалі казкі, якія ўголас пачала ім чытаць бібліятэкар. А потым самі сталі ўслых чытаць адзін аднаму казкі.
Як казалі дзеці, радавала тое, што за часам недакладнае, маруднае чытанне не ставіліся адзнакі, можна было атрымаць асалоду ад няспешнага сумеснага вясёлага чытання.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара па прачытанай казцы, давалі характарыстыку героям. Школьнікі весела і цікава бавілі час за добрай кнігай.
Бука В.В., заг. Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі,
4 апреля 2018 г.
- 1396

